Грамадства22

Беларусы зноў могуць падаць заяўку на ўдзел у прэстыжнай амерыканскай адукацыйнай праграме

Амерыканскія саветы па міжнароднай адукацыі (American Councils for International Education) пачалі прыём заявак ад беларусаў на ўдзел у шэрагу праграм Fulbright. Грамадзяне Беларусі, якія адпавядаюць крытэрам адбору, незалежна ад месца іх жыхарства, могуць падаць заяўкі на ўдзел у некалькіх адукацыйных праграмах урада ЗША з поўным фінансаваннем выдаткаў.

Праграма «Фулбрайт» для замежных студэнтаў (The Fulbright Foreign Student Program) прапануе поўнае фінансаванне на навучанне ў амерыканскіх універсітэтах з мэтай атрымання ступені магістра. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю, медыцынскую страхоўку і візавую падтрымку (у тым ліку для сямейнікаў). Падчас праграмы таксама ёсць магчымасць стажыравацца ў амерыканскіх арганізацыях. Акрамя беларускага грамадзянства кандыдаты павінны мець закончаную вышэйшую адукацыю і выдатна валодаць англійскай мовай. Дадатковую інфармацыю і анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы.

Праграма «Фулбрайт» для навукоўцаў і даследчыкаў (The Fulbright Visiting Scholar Program) прапануе магчымасць праводзіць даследаванні або чытаць лекцыі ў адным з універсітэтаў ЗША (выбраным самастойна або з дапамогай праграмы) на працягу 3-6 месяцаў. Кандыдаты мусяць працаваць ва ўніверсітэтах або даследчых ўстановах (у тым ліку НДА) у Беларусі або іншых краінах, мець навуковую ступень кандыдата або доктара навук і добра валодаць англійскай мовай. Удзельнікі атрымліваюць фінансаванне на міжнародныя пералёты, штомесячную стыпендыю і дадатковыя адначасовыя выплаты на набыццё літаратуры, уладкаванне на новым месцы і г. д., візавую падтрымку (у тым ліку для сямейнікаў), а таксама медыцынскую страхоўку. Дадатковую інфармацыю і анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы.

Праграма «Фулбрайт» для выкладчыкаў ВНУ (The Fulbright Faculty Development Program) прапануе прафесійную стажыроўку на працягу аднаго семестра без атрымання акадэмічнай ступені. Праграма ўключае знаёмства з адукацыйнымі курсамі, распрацоўку навучальных праграм, збор матэрыялаў, наведванне канферэнцый, супрацу з амерыканскімі калегамі, правядзенне прэзентацый. Удзельнікам аплачваюць міжнародныя і ўнутраныя пералёты, медыцынскую страхоўку і штомесячную стыпендыю. Кандыдаты мусяць з’яўляцца выкладчыкамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне, мець досвед выкладання не менш за два гады, вышэйшую адукацыю, а таксама добра валодаць англійскай мовай. Дадатковую інфармацыю і анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы.  

Праграма стыпендый Х'юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship Program) дае магчымасць навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства ў ЗША на працягу года без атрымання акадэмічнай ступені. Кандыдаты павінны мець вышэйшую адукацыю, не менш за 5 гадоў досведу працы ў адпаведнай галіне, добра валодаць англійскай мовай, а таксама дэманстраваць лідарскія якасці і імкненне прыносіць карысць грамадству. Праграма аплачвае міжнародныя пералёты, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, удзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г. д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку (у тым ліку для сямейнікаў). Дадатковую інфармацыю і анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы. 

Заяўкі на дадзеныя праграмы прымаюцца да 23:59 (па мінскім часе) 3 верасня 2023 года. Праграмы даступныя для ўсіх грамадзян Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час. Дадатковая інфармацыя аб гэтых і іншых адукацыйных магчымасцях — на сайце Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі. Пытанні можна накіраваць на belarus@americancouncils.org.

Каментары2

  • mikola
    17.07.2023
    Vos geta i ni treba !
  • Студ
    20.07.2023
    Ваш першы лінк не працуе

Цяпер чытаюць

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі4

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: На перамовах у Эр-Рыядзе абмяркоўваюцца тэрытарыяльныя пытанні і валоданне АЭС7

У Беларусі нарэшце з'явяцца электронныя рэцэпты і бальнічныя. Праект затрымаўся на тры гады з-за санкцый1

Ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Известий»4

«Выйшлі з метро і выстраілася чарга». У «Мінаблпасажыртрансе» пракаментавалі сітуацыю з чэргамі на маршруткі2

Пад Магілёвам жанчына ўратавала з падпаленай травы зайчаня ВІДЭА

«Чаго нам сварыцца? Мы з ЗША глабальных пытанняў вырашаць не будзем. Мы ведаем сваё месца». Новая метадычка прапагандыстаў6

Выйшаў містычны беларускі дэтэктыў-трылер «Халодныя землі» з вайбам Умберта Эка10

Вэнс заявіў, што Трампа «не хвалюе лямант еўрапейцаў» адносна Грэнландыі10

Праз расійскі ўдар па Сумах раненні атрымалі 74 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі4

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць