Грамадства77

Школьную форму хочуць зрабіць з дзяржаўнай сімволікай

У Мінску на нарадзе пад кіраўніцтвам першай намесніцы старшыні Мінгарвыканкама Надзеі Лазарэвіч абмеркавалі пераход на адзіны дзелавы стыль у адзенні школьнікаў, паведаміла БелТА.

У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўлення гандлю і паслуг, «Беллегпрама», універмагаў «Беларусь», ЦУМ і ГУМ, кіраўнікі ўстаноў адукацыі горада.

Надзея Лазарэвіч адзначыла, што «галоўнае, каб бацькі маглі своечасова і ў сваё задавальненне набыць школьную форму дзецям», таму «яшчэ раз неабходна абмеркаваць актуальныя пытанні, расставіць акцэнты, каб не было непатрэбнага ажыятажу».

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама лічыць неабходным уніфікаваць падыходы па пераходзе школьнікаў на адзіны стыль адзення.

«Каб выключыць разнабой, мы прапанавалі б на будучы навучальны год уніфікаваць падыходы да дзелавога стылю адзення мінскіх школьнікаў.

Шляхам папярэдняга шырокага абмеркавання вызначыць па 15—30 камплектаў адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак у адзінай каляровай гаме, размясціць на іх элемент дзяржаўнай сімволікі, сімволікі горада Мінска, эмблему ўстановы адукацыі і прапанаваць гандлёвай сетцы для выбару бацькам», — адзначыў старшыня камітэта па адукацыі Андрэй Стрыгельскі.

Паводле яго прапановы, камплекты адзення павінны быць рознай цэнавай катэгорыі і маркіравацца як школьная форма.

У выніку рашэнне пакуль не прынята, вырашылі пытанне дадаткова вывучыць. Да 1 лістапада плануецца прыняць узгодненае рашэнне і вызначыць канцэптуальныя падыходы. 

Каментары7

  • гоблен
    18.07.2023
    Давайте-довайте! И госсимволику, и галстуки. И зелёный низ, красный верх. Колхозные недоумки, ничему не учатся. :)
    В начальной школе гоблен был флаговым. Эх, молодость! Жаль, не барабанщиком. Уж я б оттарабанил, чё))
  • Paliašuk
    18.07.2023
    Ініцыятыва, якая зробіць афіцыёз яшчэ больш ненавісным. Хто прыдумаў, таму мех бульбы і кавун з плантацый шнобелянта.)
  • BLAU
    18.07.2023
    Чувствую в скором будущем эта страна "перепрыгнет" северную корею.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ9

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць