У Талачыне будуць судзіць «за абразу» былога старшыню райвыканкама
19 ліпеня ў Талачыне будуць судзіць былога кіраўніка райвыканкама Аляксандра Марэйку, вынікае з раскладу суда Талачынскага раёна.

Судзіць мужчыну будуць паводле часткі 1 артыкула 10.2 КаАП — абраза. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь, гэта значыць да 1110 рублёў. Каго менавіта нібыта абразіў былы чыноўнік, невядома.
Аляксандр Марэйка нарадзіўся на Століншчыне, але каля 20 гадоў адпрацаваў аграномам у Крулеўшчыне і Докшыцах у Віцебскай вобласці. У 2002 годзе ён узначаліў Талачынскі раён і працаваў на пасадзе старшыні райвыканкама да 2011 года. Пасля кіраваў Віцебскім маслаэкстракцыйным заводам.
На пенсіі Марэйка захапіўся аднаўленнем капліцы-пахавальні XIX стагоддзя ў вёсцы Равучча пад Талачыном і займаецца гэтым ужо больш за пяць гадоў за ўласныя сродкі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары