Грамадства

У якіх мінскіх лазнях ёсць хамам і дзе паставяць джакузі

У чатырох грамадскіх лазнях сталіцы адкрыты хамам. Наведвальнасць некаторых з іх вырасла на 15-20%.

Хамам у «Лазні» на вул. Мар'еўскай. Фота: gbm.by

«Гэтыя невялікія турэцкія лазні, у якіх падтрымліваецца 100-працэнтная вільготнасць і сярэдняя тэмпература да 50 градусаў, аказаліся вельмі запатрабаваныя», — расказаў дырэктар прадпрыемства «Гарадскія лазні» Анатоль Марчанка агенцтву «Мінск-Навіны».

Першы хамам з'явіўся на пачатку 2022 года ў лазнева-аздараўленчым комплексе «Лазня» на вул. Мар'еўскай. У канцы 2022-га адкрыўся ў складзе новага спа-комплексу ў лазні № 8 на вул. В. Харужай і ў комплексе «Сухарава», а ў маі гэтага года — у «Лазні № 1» на вул. Хмяльніцкага. У прыватнасці, у двух апошніх падраздзяленнях дзякуючы новым аб'ектам наведвальнасць амаль адразу павялічылася на 15-20% — гэта адбілася на статыстыцы першага паўгоддзя.

Чаму не ствараюць турэцкія куткі і ў іншых лазнях?

«Ёсць нюансы, — адказаў на гэта Анатоль Марчанка. — Хамам мэтазгодна ўладкоўваць і для мужчын, і для жанчын, а адзінае месца ў лазні, дзе яны сыходзяцца, — гэта басейн. Яны ёсць толькі ў лазневых комплексах. Таму побач з басейнам і ствараем хамам у асобным памяшканні для агульнага наведвання. Напрыклад, лазня № 7 на вул. Маскоўскай вельмі запатрабаваная. Але ў ёй з-за адсутнасці басейна прыйшлося б ствараць два турэцкія куткі — у мужчынскім і жаночым аддзяленнях, пераабсталяваць наяўныя плошчы».

Разам з тым, у 7-й лазні восенню плануецца ўсталяваць у агульных аддзяленнях джакузі — без асобнай платы: кошт паслугі будзе ўваходзіць у кошт квітка на 2-гадзінны сеанс па аналогіі з наведваннем хамама ў лазневых комплексах, паведаміў Марчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць