Свет22

ЮНЕСКА заклікае школы ўсяго свету забараніць выкарыстанне смартфонаў на ўроках

У арганізацыі сцвярджаюць, што з-за гаджэтаў у вучняў адцягваецца ўвага на занятках, што прыводзіць да зніжэння паспяховасці.

Фота: «Наша Ніва»

У сваім новым дакладзе ЮНЕСКА перасцерагае ад празмернага выкарыстання тэхналагічных прылад, галоўным чынам смартфонаў і камп'ютараў. Эксперты арганізацыі перакананыя: іх трэба ўжываць у меру, толькі па прызначэнні, і кіраваць працэсам павінен кваліфікаваны выкладчык, піша Euronews.

«Лічбавая рэвалюцыя мае невымерны патэнцыял. І сёння гучаць заклікі, што яна павінна рэгулявацца ў грамадстве. Сапраўды так, трэба быць уважлівым да таго, як яе тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў сферы адукацыі», — заявіла генеральны дырэктар ЮНЕСКА Адры Азуле.

«Іх выкарыстанне павінна быць накіравана на павышэнне якасці навучання і на карысць навучэнцаў і выкладчыкаў, а не на шкоду ім».

Аўтары даклада прызнаюць, што новыя тэхналогіі могуць быць карысныя ў навучальным працэсе для асваення пэўных навук і атрымання ведаў у канкрэтных навуковых галінах. Але школам варта рэгламентаваць гэтую сферу, каб пазбегнуць згубнага ўздзеяння на дзяцей.

«Даныя буйнамаштабных міжнародных даследаванняў, напрыклад, PISA (Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў), сведчаць аб негатыўным уплыве празмернага выкарыстання смартфонаў і камп'ютараў на паспяховасць навучэнцаў», — гаворыцца ў справаздачы.

Нават простае знаходжанне побач з мабільнай прыладай адцягвае школьнікаў, лічаць у ЮНЕСКА. Адзначаецца, што ў кожнай чацвёртай краіне свету смартфоны ў школах забароненыя.

У спісе фігуруюць Францыя, якая ўвяла гэтую меру ў 2018 годзе, Італія, дзе настаўнікі забіраюць смартфоны вучняў у пачатку дня. У 2024 годзе да іх далучацца Фінляндыя і Нідэрланды. 

У Беларусі ў многіх школах вучні перад урокамі здаюць смартфоны.

Каментары2

  • Gtrfgtf
    28.07.2023
    Rabstwa.
  • Казік
    28.07.2023
    Gtrfgtf, у дзяцей у прынцыпе меньш правоў. І гэта добра

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА28

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць