Вайна1212

«24 лютага а 5-й раніцы быў першы пуск». Расійскі аператар «Іскандэра» распавёў, як з Беларусі абстрэльвалі ракетамі Украіну

Выданне «Новая газета Европа» змагло пагутарыць з расійскім вайскоўцам, які ў складзе брыгады «Іскандэраў» яшчэ перад вайной апынуўся ў Беларусі, а затым з яе тэрыторыі ўдзельнічаў у масавым запуску ракет па Украіне. 

Расійскі ракетны комплекс «Іскандэр». Фота: military-arms

Былы расійскі аператар ракетнага комплексу «Іскандэр» па імені Каміль, які дэзерціраваў з войска, нядаўна распавёў выданню «Новая газета Европа» пра свой удзел у масавых ракетных абстрэлах Украіны з тэрыторыі Беларусі. 

Па словах былога вайскоўца, яго ракетную брыгаду з Улан-Удэ адправілі на вучэнні ў Беларусь яшчэ ў канцы 2021 года, аднак ні ў якіх вучэннях, як сцвярджае Каміль, яго брыгада не ўдзельнічала, а адразу ж размясцілася «на тэрыторыі беларускага артылерыйскага палігона», дзе чакала далейшых указанняў.

Самі ўказанні не прымусілі сябе доўга чакаць, ужо праз пару месяцаў раніцай 24 лютага брыгадзе «Іскандэраў» быў дадзены загад страляць па вайсковых і цывільных аб'ектах Украіны.

«24 лютага а 5-й раніцы быў зроблены першы пуск — ракета майго «Іскандэра» паляцела кудысьці на поўдзень. Так мы зразумелі, што пачалася вайна. Большасць маіх таварышаў па службе яе падтрымалі, а калі бачылі фатаграфіі разбурэнняў ва ўкраінскіх гарадах, то спіхвалі ўсё на дзеянні саміх кіеўскіх улад. Але я па фатаграфіях зразумеў, што стаў саўдзельнікам злачынстваў. Я быў у шоку», — апісвае свае ўспаміны Каміль.

Як адзначае былы вайсковец, у яго брыгадзе было каля 15 пускавых установак, з якіх за ўвесь час іх знаходжання ў Беларусі было выпушчана 80—90 ракет у бок Украіны. 

У Беларусі знаходзіліся яны паўгода з моманту пачатку вайны, пасля чаго Каміля і ўсіх яго таварышаў па службе адпусцілі ў адпачынак дадому. Ужо тады Каміль вырашыў уцячы з Узброеных сіл, каб больш не трапляць на фронт. На гэтае рашэнне ў тым ліку паўплываў ягоны брат з выразнай антываеннай пазіцыяй. 

У выніку былы вайсковец зноў вярнуўся ў Беларусь, каб ужо адтуль вылецець у Казахстан. Аднак беларускія мытнікі ўчулі нешта нядобрае.

«Было вельмі небяспечна з'язджаць, бо я меў допуск да сакрэтнай інфармацыі, таму я вырашыў ехаць у Казахстан не наўпрост, а праз Беларусь. Пры гэтым ужо ў мінскім аэрапорце мытнікі нешта западозрылі: актыўна даглядалі рэчы, бо выявілі маю вайсковую прыпіску да Улан-Удэ. Аднак мяне ў выніку прапусцілі, і цяпер я ў бяспецы», — дзеліцца Каміль.

Нагадаем, што днямі Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў выявіла будаўніцтва новага ангара для расійскіх «Іскандэраў» у Асіповічах, дзе цяпер сканцэнтравана некалькі тысяч наймітаў ПВК «Вагнер», якія працягваюць прыбываць у Беларусь па дамоўленасці з кіраўніцтвам Расіі.

Каментары12

  • Ёсік
    30.07.2023
    Мо ўсё ж памежнікі, яны правяраюць дакументы, дазволы, паперы. Мытня сочыць, каб ты абавязкова ўзяў з сабой 1 літар найсмачнейшай гарэлкі, і 200 наймацнейшых цыгарэт.
  • Х487469
    30.07.2023
    украинский моссад найдет всех этих камилей. Никто не останется безнаказанным.
  • --
    30.07.2023
    @і цяпер я ў бяспецы», — дзеліцца Каміль
    нішто сабе... забойца рады, што ён у бяспецы

    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/322840

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць