У Гомелі пачаўся новы суд над ужо асуджаным на 11 гадоў палітвязнем
Суд над Аляксеем Кудасавым праходзіць у закрытым рэжыме.

3 жніўня а 10-й гадзіне ў Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над палітычным вязнем Аляксеем Кудасавым. Суддзя — Вадзім Бобыраў.
У новай справе яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
25 красавіка 2022 года Мінскі гарадскі суд асудзіў Кудасава на 11 гадоў пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў КК: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або варажнечы), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), піша «Радыё Свабода».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары