Выстава Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага адкрыецца сёння ў Варшаве канцэртам і аўкцыёнам
У суботу, 26 жніўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца мастацкая выстава двух рок-музыкаў — Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага — пад назвай Rock-art.

Лявон Вольскі, Юрый Стыльскі. Фота: facebook/LavonVolski
На адкрыцці абяцаюць акустычны канцэрт. А Дзяніс Дудзінскі правядзе аукцыён па продажы работ. Частка атрыманых сродкаў будзе перададзеная Купалаўцам, паведамляе Reform.by.
Выстава будзе працаваць да 7 верасня.
Уваход на мерапрыемства вольны!
Дата: 26 жніўня
Час: 17:00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары