Непагадзь пакінула без электрычнасці больш за 1100 населеных пунктаў
Найбольш пацярпелі рэгіёны Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Асноўныя прычыны адключэнняў — перанапружанне, павышаная ветравая нагрузка, падзенне галля і дрэў, пашкоджанне апор і абрывы правадоў ліній электраперадач.

У шэрагу рэгіёнаў на змену спёцы прыйшлі моцныя дажджы, якія суправаджаліся магутнымі парывамі ветру да 20—27 м/с. У выніку неспрыяльных умоў надвор'я 30 жніўня была зафіксавана значная колькасць адключэнняў у асноўнай і размеркавальнай сетках энергасістэмы. Асноўная сетка энергасістэмы адпрацавала ўстойліва, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Белэнерга.
Найбольш пацярпелі рэгіёны Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Асноўныя прычыны адключэнняў — перанапружанне, павышаная ветравая нагрузка, падзенне галля і дрэў, пашкоджанне апор і абрывы правадоў ліній электраперадач.
Работы па аднаўленні працягваліся да глыбокай ночы і працягваюцца цяпер. Былі арганізаваны аператыўныя пераключэнні, аварыйныя абыходы ліній, прыцягнута спецыяльная тэхніка.
У электрасеткавых філіялах на працоўныя месцы быў выкліканы дадаткова аператыўны і рамонтны персанал. Усяго для аднаўлення электразабеспячэння спажыўцоў задзейнічана 650 чалавек у складзе брыгад і 269 адзінак тэхнікі.
У цэлым па краіне на шэсць гадзін раніцы адноўлена электразабеспячэнне ў 909 населеных пунктах.
Працы па ліквідацыі наступстваў стыхіі вядуцца ў 223 населеных пунктах, аднаўляецца электразабеспячэнне пяці фермаў, задзейнічаны перасоўныя дызельныя генератары, паведамляе Белэнерга.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары