Здарэнні2121

Зладзеі расцягваюць усё, што бачаць, з дома Случака і Нагорнай

Аліна Нагорная і Ігар Случак, якія сталі вядомыя як абаронцы моўных правоў беларусаў, вымушана пакінулі свой дом. Вельмі хутка аднавяскоўцы пачалі выносіць з яго ўсё каштоўнае, сцвярджае Ігар.

Аліна Нагорная і Ігар Случак. Фота: фэйсбук Ігара Случака

Ігар Случак, вядомы ў інтэрнэце мянушкай «моўны інспектар», юрыст па адукацыі, які шмат гадоў звяртаецца да органаў улады і прадпрыемстваў з просьбай шанаваць беларускую мову і выконваць патрабаванні «Закона аб мовах», а таксама Канстытуцыі, напісаў пра падзеі ў сваёй гаспадарцы на старонцы ў фэйсбуку, саркастычна назваўшы тое, што адбылося, «гісторыяй беларускай салідарнасці».

«Калі мы былі вымушаны з'ехаць са свайго дома, домік некаторы час стаяў спакойна і чакаў нас. Але праз некаторы час мясцовыя жыхары, нашыя родныя сяляне, для якіх мы зрабілі дарогі, чыстую ваду, добрае напружанне ў электрасетках, бяспечныя пераходы, пазбавілі вёску ад дзесяцігоддзямі накіданых гор смецця, аб чыім жыцці мы клапаціліся падчас кавіду, наогул спрабавалі рабіць нешта добрае, вырашылі нам за гэта ў выніку аддзячыць.

Зразумеўшы, што хутка мы не вернемся, спачатку яны пакралі з падворку ўсе металічныя рэчы і, самае крыўднае, самаробны мангал. Пасля чарга дайшла да гаспадарчых пабудоў — з іх таксама павыносілі ўсё, што больш-менш металічнае. Прайшло яшчэ крыху часу, і чарга дайшла да плота з сеткі-рабіцы — яго таксама знеслі».

Ігар Случак піша, што гэта яго не надта здзівіла, бо пра такія рэчы, што адбыліся з ім, ён раней ужо чытаў.

«Пра гэта яшчэ 100 год таму напісаў Сіланпя ў сваёй «Праведнай галечы», што апісвала жыццё фінскіх сялян і за якую ён атрымаў Нобелеўскую прэмію ў літаратуры. І гэта пакідае спадзеў, што праз час і ў нас будзе як у Фінляндыі, і мангал быў скрадзены і пераплаўлены ў Белджы недарма».

Случак мяркуе, што варта і надалей «працаваць з гэтымі і іншымі людзьмі, нават калі яны гэтага зараз не хочуць і зараз гэта ім не патрэбна».

Каментары21

  • Шляпентох
    03.09.2023
    А на что он рассчитывал? Брошенный дом обязательно ждет запустение и разорение. По-другому не бывает.
  • Ів
    03.09.2023
    Пастаў камеры перад ад’ездам.
    Назаві канкрэтных людзей, якія выняслі нешта ў твайго падворку.
    На ўсю вёску такі адзін можа знойдзецца. Можа і не знойдзецца ніводнага.
    Ад артыкула гідлівасць да Случака.
  • Індус
    03.09.2023
    Найхутчэй гэта вясковая моладзь, якая зьбірае металалом па ваколіцах. Дарэчы пераважная большасьць зь іх прамаскоўская - горача падтрымліваюць пуціна

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць