Праз тры гады пенсіянеры зноў выйшлі на марш, цяпер — партызанскі ВІДЭА
Роўна тры гады таму, 5 кастрычніка 2020 года, прайшоў першы марш пенсіянераў — яны абурыліся гвалтам ды хлуснёй і выйшлі на мінскі праспект Незалежнасці.
Гэтыя акцыі пенсіянераў працягваліся кожны панядзелак на працягу двух месяцаў, пакуль не былі задушаныя — супраць старых ужывалі слезацечны газ і гукашумавыя гранаты. Пенсіянераў кідалі на суткі, і іх шмат сярод палітзняволеных.
Праз тры гады яны зноў правялі свой партызанскі марш. Яны па-ранейшаму мараць аб сумленных выбарах і каб усе палітвязні выйшлі на волю.


-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары