Свет33

Эксперты выявілі імаверныя шляхі паставак зброі з КНДР у Расію

КНДР, верагодна, наладзіла маршрут паставак боепрыпасаў у Расію. Такую выснову зрабілі эксперты брытанскага Каралеўскага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) на аснове спадарожнікавых здымкаў, зробленых у апошнія месяцы над базай Ціхаакіянскага флоту РФ у Фокіне ў Прыморскім краі і паўночнакарэйскім портам Расон, піша «Медуза». 

У прыватнасці, RUSI устанавіў, што ў жніўні і верасні паміж Фокінам і Расонам пачалі курсіраваць два расійскія караблі — сухагрузы «Ангара» і «Марыя». За гэты час, як сцвярджаецца, яны перавезлі сотні кантэйнераў, хаваючы ўласную геалакацыю.

Канчатковым пунктам, мяркуюць аналітыкі, мог стаць склад боепрыпасаў у Ціхарэцку Краснадарскага края, які размешчаны ўсяго за 200 кіламетраў ад расійска-ўкраінскай мяжы. Такую выснову эксперты зрабілі, вывучыўшы здымкі ад 28 верасня, на якіх кантэйнеры ў Краснадарскім краі ідэнтычныя тым, што раней бачылі ў КНДР і ў Прыморскім краі.

Вызначыць, што менавіта знаходзіцца ў кантэйнерах, па адных спадарожнікавых здымках немагчыма, адзначаюць у RUSI. Аднак у пятніцу прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі таксама паказаў спадарожнікавыя здымкі і заявіў, што ЗША валодае данымі аб пастаўках узбраення Паўночнай Карэі ў Расію. 

У верасні пастаўкі вайсковай тэхнікі называлі галоўнай тэмай перамоваў Кім Чэн Ына падчас ягонага візіту ў Расію.

Каментары3

  • Туск
    16.10.2023
    Хватит уже цацкаться с этими узурпаторами и террористами из разных стран от россии, вагнера, северной кореи, ирана и до хамаса. Иначе потом уже будет поздно. Можно начать с путлера, остальные потом как шавки разбегутся
  • Займацца няма чым
    17.10.2023
    І што? Навошта час і грошы марнавалі?
  • Василь
    17.10.2023
    Мудаки, а поставки оружия из штатов не хотите объяснить ?
    Какие же вы твари...

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць