Вайна44

Украінцы нанеслі «адзін з самых сур’ёзных удараў за ўвесь час» па расійскім аэрадроме — Fighterbomber

На відэа, якое распаўсюдзілі відавочцы, зафіксаваныя шматлікія выбухі на аэрадроме Бярдзянска — акупаванага горада ў Запарожскай вобласці на беразе Азоўскага мора.

«Раніца не добрая. [Украінцы] ноччу нанеслі ўдар ракетамі ATACMS па нашым аэрадроме, на якім базавалася вайсковая авіяцыя. Адзін з самых сур'ёзных удараў за ўвесь час [вайны]. Калі не самы сур'ёзны. Ёсць страты і ў людзях і ў тэхніцы», — піша расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber, які спецыялізуецца на інфармацыі ў сферы авіяцыі.

На відэа, якое распаўсюдзілі відавочцы, зафіксаваныя шматлікія выбухі на аэрадроме Бярдзянска — акупаванага горада ў Запарожскай вобласці на беразе Азоўскага мора.

Аперацыю па паразе аэрадромаў у акупаваных Бярдзянску і Луганску правялі Сілы спецаперацый у супрацоўніцтве з Сіламі абароны, паведаміла «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу Сіл спецаперацый. Спецаперацыя называлася Dragonfly.

Адзначаецца, што Сілы спецыяльных аперацый атрымалі інфармацыю аб выкарыстанні праціўнікам аэрадромаў у часова акупаваных Бярдзянску і Луганску, а таксама знаходжанні на іх значнай колькасці авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі, і боепрыпасаў.

Указаная інфармацыя была праверана і пацверджана. Каардынаты і неабходныя даныя ССА перадалі для паразы падраздзяленням Сіл абароны. У выніку нанясення агнявога ўдару ў ноч з 16 на 17 кастрычніка акупанты панеслі значныя страты.

Паводле апошніх звестак у Бярдзянску і Луганску знішчана:

  • дзевяць верталётаў розных мадыфікацый
  • спецыяльная тэхніка, якая знаходзілася на аэрадромах
  • пускавая ўстаноўка СПА
  • склад боепрыпасаў
  • пашкоджаныя палосы аэрадромаў;

У ССА адзначаюць, што склад боепрыпасаў у Бярдзянску дэтанаваў да 4-й раніцы. Дэтанацыя ў Луганску працягвалася да 11 раніцы.

Каментары4

  • Аскольд
    17.10.2023
    Woodoo Cult ,
    🕺🤸💃👯
  • Космодром
    17.10.2023
    Это же смешно. ещё раз ущипнули слона и срутся от счастья, клоуны. С реальной ситуацией ничего общего, одна лапша и пропаганда с обеих сторон.
  • Янка
    18.10.2023
    Космодром, калі летась напрыканцы чэрвеня на фронце дэбюціравалі 4 хаймарса, амаль ніхто не чакаў, што яны неўзабаве скасуюць магчымасць любога масштабнага расейскага наступу. Пасля гэтага дэбюта расейцы яшчэ здолелі захапіць "па інэрцыі" Лісічанск (бо Севераданецк ужо быў захоплены, а баі ўжо ішлі ў паўднёвых прадмесцях Лісічанску), але неўзабаве ў іх пачаліся шматлікія бавоўны складоў у аператыўным тыле. Ўзорам наступу ва ўмовах супрацьдзеяння хаймарсаў стала "жукаўская" перамога групы Вагнера ў Бахмуце, за 9 месяцаў якой амаль ўсе снарады расейскай групоўкі ва Ўкраіне ішлі туды, а колькасць палеглых пад Бахмутам прыгожынскіх зэкаў нават цяжка сабе ўявіць,

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць