У пасольстве Італіі ў Беларусі мяняецца пасол. Ці будзе ён уручаць даверчыя граматы Лукашэнку?
Пасол Італіі Марыа Бальдзі, як выконваў сваю дыпламатычную місію больш за 5 гадоў, пакінуў пост у сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Замест яго прыедзе П'етра Тамаза Маркеджані.

«Цяпер я перадаю эстафету новаму амбасадару Пʼетра Тамаза Маркеджані з усведамленнем таго, што зрабіў максімум — разам з усімі супрацоўнікамі амбасады для абароны інтарэсаў Італіі і развіцця адносінаў з Беларуссю», — напісаў у развітальным лісце Марыа Бальдзіні.
Разам з тым дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка напісаў у сваім тэлеграм-канале, што дыпламат прыбудзе не ў статусе пасла:
«Мы знаходзімся ў рэгулярным кантакце з МЗС Італіі. Пʼетра Тамаза Маркеджані прыбудзе ў статусе часова паверанага і не будзе ўручаць даверчых грамат Лукашэнку. Прынамсі такая дамоўленасць была з міністрам замежных справаў Італіі».
Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна дадала, што дэмсілы заклікалі заходнееўрапейскіх партнёраў не ўручаць даверчых грамат Лукашэнку. І італьянскі дыпламат, які будзе часова павераным, будзе выконваць звычайныя функцыі пасла без уручэння даверчых грамат.
У пасольстве Італіі ў Мінску сказалі, што дыпламат яшчэ ў сталіцу Беларусі не прыбыў.
П'етра Тамаза Маркеджані нарадзіўся ў Мілане ў 1967 годзе. Апошнім часам быў генеральным консулам Італіі ў Жэневе. Раней працаваў на консульскіх пасадах у Маскве і Бруселі, цэнтральным апараце МЗС Італіі (адказваў за краіны Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы). У 2007-м стаў кавалерам ордэна «За заслугі перад Рэспублікай».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬГлядзіце таксама:
Італія замарозіла актывы расійскіх алігархаў на два мільярды еўра
Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр
У Офісе Ціханоўскай адрэагавалі на запрашэнне беларускага пасла на ўручэнне Нобелеўскай прэміі
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары