Грамадства

Праваслаўны святар просіць, каб прыбралі могілкі перад Дзядамі

Па праваслаўным новаюліянскім календары Дзяды прыпадаюць на суботу, 28 кастрычніка (у католікаў — 1-2 лістапада). «У гэты дзень, 28 кастрычніка, у Вільні мы будзем служыць заўпакойную літургію», — напісаў у сваім фэйсбуку праваслаўны святар Георгій Рой.

Фота з фэйсбука Георгія Роя

У нядзелю, 29 кастрычніка, на літургіі будзем памінаць «расстраляных паэтаў», а таксама ўсіх ахвяр бязбожнага камуністычнага рэжыму. На заўпакойнай літургійнай малітве будзем чытаць іх імёны. 

На паслялітургійнай сябрыне пачытаем вершы забітых Саветамі паэтаў. 

Вялікая просьба да ўсіх прыбраць беларускія магілы на Віленскіх могілках. Наша грамада бярэ пад увагу Ефрасіннеўскія могілкі, дзе пахаваны шэраг беларускіх дзеячаў і выбітных асобаў нашай гісторыі.

Запрашаю на прыбіранне магілак у найбліжэйшую суботу 21-га кастрычніка а 12-й гадзіне дня (сустракаемся на ніжняй паркоўцы каля Ефрасіньеўскіх могілак), і ў нядзелю 22-га кастрычніка пасля нядзельнай літургіі (сустракаемся ў царкве на Бокшту, пачатак літургіі — 10:00).

Калі хто можа самастойна папрацаваць на буднях — гэта будзе годнай і добрай справай. 

Па Ефрасіньеўскіх могілках ёсць складзены спіс беларускіх пахаванняў з геалакацыяй магіл. Можна выбраць кагосьці, чыю памяць Вы хацелі б ушанаваць і прыбраць яе/яго магілу, прапануе Георгій Рой.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць