Спорт22

Трагедыя ў Англіі. Экс-гулец НХЛ памёр з-за страшнага парэзу шыі падчас матча

Хакеіст «Нотынгем Пантэрз» Адам Джонсан атрымаў моцную траўму ў выніку ўдару лязом канька па горле падчас матча чэмпіянату Англіі супраць «Шэфілд Стылерз», што прайшоў 28 кастрычніка, піша dailymail.co.uk. 

Адам Джонсан падчас выступу за «Пітсбург» у 2018 годзе. Фота: Keith Srakocic / AP

Траўма Адама Джонсана была настолькі жудаснай, што прымусіла спыніць гульню і пакінула траўмаваных заўзятараў у слязах, піша выданне. 

Форвард, знаходзячыся з шайбай на левым баку пляцоўкі ў чужой зоне, сутыкаецца з супернікам — хакеіст «Шэфілда» так падляцеў, што каньком крануў шыю Джонсана. Абодва апынуліся на лёдзе. Адам спрабуе падняцца, але зноў падае. Суддзя дапамагае хакеісту ўстаць.

«Нотынгем Пантэрз» спустошаныя: Адам Джонсан трагічна памёр у выніку жудаснага няшчаснага выпадку на матчы ў Шэфілдзе ўчора ўвечары. Клуб будзе вельмі сумаваць па ім і ніколі яго не забудзе.

Адам, наш нумар 47, быў не толькі выбітным хакеістам, але і выдатным таварышам па камандзе і неверагодным чалавекам, у якога ўсё жыццё было наперадзе. «Пантэрз» хацелі б выказаць нашы спачуванні сям'і Адама, яго дзяўчыне і ўсім сябрам у гэты надзвычай цяжкі час, нашы думкі з вамі.

Усё ў клубе, уключаючы гульцоў, персанал, кіраўніцтва і ўладальнікаў, забітыя горам весткай пра смерць Адама», — гаворыцца ў заяве клуба.

У EIHL заявілі, што «прыбітыя горам»: «думкі і спачуванні ўсіх, хто звязаны з Лігай, належаць сям'і, сябрам і таварышам па камандзе Адама ў гэты вельмі сумны час».

Хакеісту было 29 гадоў. За кар'еру ўраджэнец Мінесоты нават паспеў пагуляць у НХЛ. З 2018 да 2020 года амерыканец правёў 13 матчаў за «Пітсбург» і нават забіў адзін гол, дадаўшы да яго тры асісты. Мінулы год Адам правёў у Нямеччыне, у міжсезонне перабраўся ў Англію. Перад матчам з «Шэфілдам» Адам займаў трэцяе месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў «Нотынгема», набраўшы 7 (4+3) балаў у сямі сустрэчах сезона. 

Каментары2

  • Прямо как в той сказке "Тут ему и концы пришли"
    29.10.2023
    Американцы такие Американцы...
  • Моральный урод
    30.10.2023
    Прямо как в той сказке "Тут ему и концы пришли", ты псих и сволочь

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам8

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

«Ідзеш — і ўсюды двухсотыя». Міхаіл з Лагойска, які ваяваў за Расію, у шоку, як украінцы вядуць кожны крок расійскіх салдат10

Статкевіч: Уцёкі палкаводца з поля бітвы ў яе крытычны момант заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска 24

Мяняюць правілы палявання — Шуневіч хоча паляваць на бадзяжных сабак і катоў33

650 рублёў замест 12 тысяч. У Беларусь прывезлі новую дарагую вакцыну — вось навошта яна патрэбная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам8

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць