Свет1212

Як Расія вярнула нафтавыя даходы і што гэта азначае для нас усіх

Расія навучылася абыходзіць столь цаны на нафту. Гэта дазваляе ёй фінансаваць вайну ва Украіне і рэжым Лукашэнкі ў Беларусі. Тлумачым, як Масква гэтага дабілася і што ЗША з саюзнікамі могуць зрабіць далей.

oil products tanker танкер для перавозкі нафты танкер для перевозки нефти
Танкер «Німбус СПБ» на фоне хмарачоса «Лахта-цэнтр» — штаб-кватэры расійскага газавага манапаліста «Газпрам». Санкт-Пецярбург, Расія, 11 чэрвеня 2023 г. Фота: AP Photo, File

Як піша The Wall Street Journal, санкцыі, уведзеныя для таго, каб абмежаваць магчымасці Масквы фінансаваць ваенныя выдаткі, усё больш губляюць свой эфект. Як сцвярджаюць аналітыкі, у кастрычніку падатковыя паступленні ў расійскі бюджэт ад нафты і газу падвоіліся ў параўнанні з вераснем.

Спачатку санкцыі працавалі ў асноўным так, як чакалася. Але пазней Масква знайшла спосабы іх абыходу.

Увядзены ў снежні мінулага году парог кошту на расійскую нафту дазваляе заходнім кампаніям транспартаваць, гандляваць ці страхаваць расійскую нафту, толькі калі яна прадаецца па кошце 60 долараў за барэль ці ніжэй. У іншым выпадку яны трапяць пад санкцыі ад ЗША і іх саюзнікаў.

Расійскія нафтавыя кампаніі і іх гандлёвыя партнёры адказалі на гэта стварэннем сваёй уласнай суднаходнай сеткі, выкарыстоўваючы для перавозкі нафты флатылію танкераў, пераважна старых, дабітых, скупленых дзе толькі можна было іх скупіць.

Паводле аналітыкаў Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, выкарыстанне старых танкераў дазволіла абысці ліміт на кошты нафты, часткова штучна завышаючы кошт перавозкі і выкарыстоўваючы недзяржаўнае страхаванне.

Згодна з даследаваннем Кіеўскай школы эканомікі, ценявы флот Расіі, які займаецца перавозкай нафты і нафтапрадуктаў з расійскіх партоў, цяпер, па стане на верасень, складаецца са 180 танкераў. Найбольш нафты ў Расіі закупляюць Кітай, Індыя і Турцыя (краіна і нашым і вашым), якія не падпарадкоўваюцца заходнім абмежаванням.

Па ацэнках некаторых аналітыкаў, памер суднаходнага флоту, які знаходзіцца ў распараджэнні Расіі, гарантуе, што большая частка яе экспарту не падпадзе пад абмежаванне.

Цяпер больш за палову экспарту сырой нафты з Расіі ажыццяўляецца з недзяржаўным страхаваннем, у той час як у студзені гэты паказчык, на звестках аналітыкаў, складаў каля 35%.

Агенцтва Argus Media адзначае, што ў апошнія месяцы разрыў ў цане паміж асноўным расійскім экспартным гатункам нафты, Urals, і эталоннай маркай Brent істотна скараціўся. У мінулым месяцы Urals таргаваўся прыкладна па 74 долары за барэль супраць 88 долараў за марку Brent.

У выніку скарачэння зніжкі, па якой Расія вымушана прадае сваю нафту ў адносінах да сусветных цэнаў, у бюджэт Крамля зноў пацяглі грошы на ваенныя расходы.

Эканамісты мяркуюць, што цалкам магчыма, што расійскі ўрад дасягне мэтавага паказчыка дэфіцыту ў 2% ВУП. Увесну некаторыя эканамісты чакалі, што ён будзе на ўзроўні 5—6%.

Пра тое, што ўведзеныя абмежаванні становяцца ўсё больш неэфектыўнымі, а рост паступленняў ад нафты дапамагаюць Маскве фінансаваць вайну і падтрымліваць сваю эканоміку, адзначана і ў нядаўняй справаздачы Сусветнага банку.

У той жа час эксперты сцвярджаюць, што нягледзячы на рост даходаў бюджэту, набыццё танкераў значна ўскладняе Крамлю закупку танкаў. Расія вымушана накіроўваць грошы не на вайну, а на выбудову інфраструктуры для абыходу санкцый.

Як паведамілі выданню крыніцы, у сувязі з тым, што цяпер большая частка расійскага нафтавага гандлю адбываецца за межамі іх юрысдыкцый, ЗША і іх саюзнікі абмяркоўваюць спосабы зрабіць больш дарагімі для Расіі пашырэнне і эксплуатацыю флатыліі караблёў, якія яна выкарыстоўвае для абыходу санкцый.

Адным са спосабаў павышэння эфектыўнасці санкцый зʼяўляецца ўзмацненне правапрымянення за парушэнні цэнавога абмежавання і ўзмацнення мер, накіраваных на перадухіленне штучнага завышэння коштаў марскіх перавозак.

«Эфектыўнасць цэнавога абмежавання знізілася, але гэта не значыць, што яго немагчыма апгрэйдзіць», — заявіла выданню навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Марыя Шагіна.

Эканамічная мадэль, збудаваная рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, адзіная ў сваім родзе. Яна грунтуецца на атрыманні ад Расіі нафты і газу па нізкіх цэнах узамен на русіфікацыю Беларусі і вайскова-палітычную падтрымку Расіі. У 2022 годзе гэты нафтагазавы грант склаў рэкордныя 15 мільярдаў даляраў.

Здольнасць Расіі абыходзіць санкцыі азначае, што ў Масквы застанецца дастаткова сродкаў, каб утрымліваць у Беларусі прарасійскую дыктатуру.

Чытайце яшчэ:

Еўрасаюз зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Расія гандлюе нафтай у гіганцкіх маштабах, нягледзячы на санкцыі

Каментары12

  • Хмм
    09.11.2023
    Што толькі не прыдумаюць санкцыёншчыкі, абы не падтрымліваць тое, што рэальна разваліць Расею: нацыянальныя рухі.
  • За Свабоду!
    09.11.2023
    Санкцыі працавалі і працуюць. Расія нясе каласальныя страты на серых схемах, да паловы даходу. Статыстыка з Расіі і Беларусі? Гэта ўжо нават не смешна на яе спасылацца.  Нармальныя людзі, якія ніколі не жылі ў саўку і квазі расійска-беларускім саўку нават не могуць уявіць сабе, што дыктатуры ўсе лічбы тупа малююць, як хочуць, што на выбарах, што статыстыка.
  • Ганьба
    09.11.2023
    А тапіць маскальскую рухлядзь не спрабавалі?

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць