Грамадства2222

«Д'ябал абвінавачвае». Ксёндз Лашук працягвае служыць і выказаўся пра скандал вакол сябе

Каталіцкая царква правярае, ці пробашч парафіі парушыў кананічнае права. Сцвярджалася, што ксёндз адхілены ад служэння, але сёння ён служыў у парафіі і адказаў на абвінавачванні.

Фота: скрыншот з youtube.com

Днямі выйшла расследаванне «Рабочага руху», які абвінаваціў пробашча парафіі ў Стоўбцах Ігара Лашука ў тым, што ён лабіраваў для бізнэсмена Аляксандра Зайцава тытул папскага рыцара. Гэта, як сцвярджаецца, рабілася, каб той мог абыходзіць санкцыі: Зайцаў мультымільянер, набліжаны да сям'і Лукашэнкаў. 

Паводле таго ж расследавання, у Ігара Лашука, верагодна, ёсць двое сыноў 2010 і 2013 гадоў нараджэння, і ксёндз быццам мае пастаянную сувязь з іх маці. Між тым, каталіцкія святары прымаюць цэлібат, і ім забаронена мець сям’ю, то-бок гаворка ідзе пра магчымае парушэнне царкоўнага кананічнага права.

25 лістапада «Хрысціянская візія» паведаміла са спасылкай на ўласныя крыніцы, што Лашук адхілены ад служэння на час царкоўнага расследавання. Паводле курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кейс Лашука «даследуецца ў святле нормаў Кодэкса кананічнага права».

Але сёння ксёндз Лашук усё ж такі служыў у сваей парафіі. Пасля набажэнства святар прапаведваў і ў нечым адказаў на абвінавачванні ў свой адрас:

«Д'ябал праз вусны чалавека гаворыць пра грахі іншага чалавека. Ён абвінавачвае, ён айцец ілжы, і гэта вядома ўсім. Мы, як хрысціяне, заўсёды павінны ўсведамляць, што д’ябал — айцец ілжы, ён заўсёды будзе фальшыва абвінавачваць іншага чалавека. Для чаго? Каб знішчыць, у першую чаргу, святара», — сказаў ён. 

Далей Лашук зусім нечакана «знаходзіць» прычыны скандалу вакол сябе.

«Я таксама думаў — што здарылася ў гэтым свеце? Здаецца, працую ў найлепшай парафіі, якая існуе толькі ў Беларусі. Бо тое, што д’ябал чыніў часамі тут — гэта д’ябал чыніў, але парафія найлепшая, і людзі найлепшыя. У мяне не было дрэнных парафій, дзе б я ні працаваў, усюды былі добрыя людзі, вельмі добрыя, але д’ябал часамі працаваў. Дык думаю — што тут робіцца такое? А потым здагадаўся — мы Фабіяна дасталі! Мы зрабілі вялікі цуд, мы амаль распачалі працэс беатыфікацыйны, і ён [д'ябал] зробіць усё, каб знішчыць, каб гэтага не распачалося!»

Пад Фабіянам Лашук мае на ўвазе ксяндза Фабіяна Малішоўскага, які быў настаяцелем дамініканскага манастыра ў Стоўбцах у 17 стагоддзі. Парэшткі Фабіяна ўдалося адшукаць у 2021 годзе. У снежні 2022-га іх перапахавалі ў стаўбцоўскім касцёле Святога Казіміра.

Падзеі вакол сябе Лашук называе выпрабаваннем сваёй веры і здольнасці дараваць: маўляў, ён вучыць гэтаму вернікаў, дык цяпер прыйшоў час такога выпрабавання і для яго самога.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Праект рэканструкцыі Чырвонага касцёла «запусцілі ў працу»

«Уклалі 30 000 даляраў». Беларусы больш за 10 гадоў аднаўлялі пад Мінскам старажытную капліцу

«Роспіс высокатэмпературнымі пігментамі для керамікі». Мастак паказаў, як ствараў незвычайную ікону для касцёла ў Стоўбцах

Каментары22

  • даведка
    26.11.2023
    И вселился дьявол в ксендза белорусского, и покрыл он семенем своим рабу божию Татьяну. Целых два раза.
  • Ёзафат
    26.11.2023
    Гэта не памылковая інфармацыя, а мэтанакіраваны ўкід супраць каталіцкага касьцёла...
  • Абу
    26.11.2023
    Ізыдзі!

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць