Спорт

Леброн Джэймс пабіў рэкорд па колькасці згуляных хвілін у гісторыі НБА

Форвард «Лейкерс» перасягнуў дасягненне шасціразовага чэмпіёна Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі Карыма Абдул-Джабара, якое складала 66 297 хвілін.

Леброн Джэймс (№23). Фота: Matt Slocum / AP

Гэта дасягненне скарылася Джэймсу ў гульні супраць «Філадэльфіі-76», якая, праўда, завяршылася разгромам «Лейкерс» з лікам 94:138. У ёй Леброн набраў 18 пунктаў, піша sportrbc.

Па ходзе сустрэчы Джэймс пабіў рэкорд шасціразовага чэмпіёна НБА Карыма Абдул-Джабара, у якога было 66 297 згуляных хвілін у матчах рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф. У Леброна цяпер 66 318 хвілін.

Аднак Леброн пацярпеў самае разгромнае паражэнне ў кар'еры. Дагэтуль найгоршым вынікам яго ў кар'еры была параза ад «Індыяны» ў 2019 годзе з розніцай «-42». Зараз розніца склала 44 пункты.

На мінулым тыдні 38-гадовы Джэймс першым у гісторыі НБА дасягнуў адзнакі 39 тысяч набраных балаў.

Леброн Джэймс лічыцца адным з найлепшых баскетбалістаў у гісторыі. Ён чатырохразовы чэмпіён НБА (два разы ў складзе «Маямі», па адным — з «Кліўлендам» і «Лейкерс»), чатырохразовы самы каштоўны гулец фіналу НБА, а таксама чатырохразовы самы каштоўны гулец НБА. На рахунку баскетбаліста два алімпійскія золаты ў складзе зборнай ЗША (2008, 2012).

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ19

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку11

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

У Кіеве пачалі ставіць аўтаматычныя турэлі для збіцця расійскіх рэактыўных дронаў

У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся

Нямецкі дэпутат з прарасійскай партыі прывязе ў Беларусь прадстаўнікоў «Альтэрнатывы для Германіі»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ19

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць