Прапаганда азадачылася, чаму моладзь абмяркоўвае серыял «Слова пацана», а не выбары. І распісалася ў бяздарнасці
Асаблівасці новай электаральнай кампаніі абмеркавалі ўдзельнікі ток-шоу «Па сутнасці» на СТБ.

Пераконвалі, што людзі ахвотна адказваюць на пытанні пра выбары пры асабістым інтэрв'ю, а ў камісіях будуць спрэс лукашэнкаўскія прафсаюзы.
Ці стала менш ахвотных удзельнічаць у выбарчых камісіях?
Падчас перадачы вядучая СТБ Алена Сырова спытала: ці не стала цяпер менш ахвотных увайсці ў склад выбарчых камісій? І ці змяніўся іх сацыяльны партрэт?
Па словах старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўгена Алекса, ахвотных не паменела. Што датычыць сацыяльнага партрэту, то па Магілёўскай вобласці сфармавана 188 тэрытарыяльных і акружных выбарчых камісій. У іх склад увайшло 1218 чалавек.
«Калі паглядзець на сацыяльны партрэт, то ён шмат у чым адлюстроўвае сённяшнюю расстаноўку палітычных і грамадскіх сіл. У гэтых камісіях каля 10% — прадстаўнікі чатырох палітычных партый. Але найбольш прадстаўлены грамадскія аб'яднанні — гэта прафсаюзы, што ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі», — распавёў Алекса.
Прылукашэнкаўская Федэрацыя прафсаюзаў будзе ствараць цэнтр па назіранні.
Як раней пісала «Наша Ніва», адбор у выбарчыя камісіі ўсё ж праходзіў са складанасцямі. Некаторыя адмаўляліся ўдзельнічаць, памятаючы 2020-ты. «Ідучы ў камісію, ты фактычна выстаўляеш сябе г*м у вачах тых, з кім ты жывеш», — тлумачыла адна з настаўніц сваю адмову.
«Людзі з большай ахвотай і чэсна адказваюць пры апытанні «твар у твар»
Намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандр Пасталоўскі распавёў, што ў маі-чэрвені было праведзена апытанне адносна інфармаванасці насельніцтва пра выбарчую кампанію.
«Вынікі нас вельмі моцна здзівілі. І здзівілі ў пазітыўны бок. Апытанне праводзілася ў летні перыяд, адпускною парою. Людзі адпачываюць — якія там, умоўна кажучы, электаральныя перавагі? Але пры гэтым мы звярнулі ўвагу, што абсалютная большасць насельніцтва разумее важнасць адзінага дня галасавання, надае гэтаму пэўны сэнс.
67% насельніцтва Рэспублікі Беларусь ужо гатова прыняць у ім удзел. Улічваючы, што гэтыя даныя былі атрыманы за 9 месяцаў да старту выбарчай кампаніі, гэта вельмі высокія лічбы. І тут не высокая ступень палітызацыі грамадства, а высокае пачуццё адказнасці насельніцтва»,
— сцвярджаў Пасталоўскі.
Трэба адзначыць, што ў цяперашніх умовах, калі грамадства запужана, казаць пра рэпрэзентатыўнасць дзяржаўнай сацыялогіі не даводзіцца. Тым больш, што апытанне было праведзена па методыцы «твар у твар».
«Паколькі тут сама спецыфіка — «электаральныя перавагі», — мяркуючы па шматгадовай практыцы, рэспандэнты з большай ахвотай і чэсна адказваюць, калі ёсць апытанне «твар у твар». Яны бачаць інтэрвʼюера, інтэрвʼюер прадстаўляецца, задае пытанні і людзі, як правіла, ахвотна адказваюць», — тлумачыў Пасталоўскі выбар метаду.
Чаму моладзь абмяркоўвае «Слова пацана», а не выбары
Вядучая Алена Сырова выказала меркаванне, што па прыкладзе Расійскай Федэрацыі з удзелу ў выбарах трэба зрабіць своеасаблівы трэнд. І для гэтага павінны далучыцца блогеры, якія б піярылі падзею.
«Папулярны цяпер у Расіі серыял цалкам захапіў у тыктоку нашых маладых людзей. А чаму цяпер тэма выбараў, адзінага дня галасавання не можа там быць галоўнай тэмай?» — задаўся пытаннем намеснік старшыні Маладзёжнага савета пры ЦВК Беларусі Аляксандр Бурда.
«Для гэтага трэба валодаць прыблізна такім ж талентам, як стваральнікі гэтага серыяла», — заўважыў Казакоў.
Такога таленту ў функцыянераў няма.
Чытайце яшчэ:
Выбары афіцыйна прызначаныя на 25 лютага 2024 года
«Хопіць гуляць у дэмакратыю». Тэлеканал АНТ выказаўся пра «мяккі электарат»
Карпенка расказаў, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары