Усяго патроху55

Гаворыць увесь Валожын. Мясцовыя майстрыцы арганізавалі сваё шоу «Перазагрузка» і бясплатна змяняюць жанчын

Праект валожынскіх майстрыц «Перазагрузка» стартаваў у сацсетках некалькі месяцаў таму. За гэты час каманда паспела змяніць вобраз чатырох удзельніц. Прынцып адбору просты — дапамагчы тым, у каго не атрымліваецца так маштабна даглядаць сябе самастойна. У ператварэнні ўдзельнічаюць каларысты, цырульнікі, бравісты, майстры па манікюры, эпіляцыі, касметолаг-эстэтыст, візажыст і нават коуч, піша Onliner.

Ідэя прыйшла ў галаву Аліне Занямонец — каларысту і ўладальніцы салона прыгажосці. Пасля дэкрэту зʼявілася натхненне на новы праект. Але хутка стала зразумела: у адзіночку не пацягнуць. Тады ідэю падтрымалі іншыя бʼюці-майстрыцы Валожына. А зараз паступаюць прапановы і з іншых гарадоў. Напрыклад, на нарошчванне валасоў зʼездзіць у Гомель.

Але нават без далёкіх паездак пераўтварэнне ў сярэднім займае тры дні. Для ўдзельніцы яно цалкам бясплатнае. 

— Самае галоўнае пры стварэнні вобразу — не нашкодзіць чалавеку. А зрабіць так, каб ён адпавядаў прафесіі і ладу жыцця. Зрабіць рэальную прыгожую жанчыну, а не ляльку напаказ, — распавяла Onlíner Аліна. Хоць, акрамя паўсядзённага, часта падбіраюць і святочны вобраз.

 

Як і ў папулярных шоу пра ператварэнне, удзельніцам дораць новыя ўборы. Каб іх купіць, скідаецца ўся каманда. Але мясцовыя магазіны ўжо заявілі аб жаданні паўдзельнічаць у праекце. А часам новыя сукенкі пераходзяць нават з уласнага гардэроба майстрыц. Дзяўчыны прызнаюцца, што расставацца з яшчэ ні разу не надзетымі ўборамі бывае шкада, але вынік таго варты. 

У ператварэнні паспелі паўдзельнічаць прыбіральшчыца, выхавальніца дзіцячага садка, аграном і дамашні кандытар. А ацэньваюць вынік семʼі і блізкія, якія прыязджаюць на фінальную сустрэчу.

 

— Часта мужыкі проста не пазнаюць сваіх жонак. У нас нядаўна быў выпадак, калі муж зайшоў з букетам і стаяў разгублены, не ведаў, да каго падыходзіць. Пакуль жонка не падала яму асаблівы сігнал. У яго так бровы падняліся! Гэта трэба было бачыць. 

Зараз аб праекце гаворыць увесь Валожын — усе чакаюць выхаду новых ролікаў у сацсетках. 

— Мне было важна браць не мясцовых «зорачак», а звычайных людзей, якім гэта сапраўды трэба. Тых жанчын, якія ўсе ў дзецях, побыце, працы, крэдытах… Даць ім станоўчыя эмоцыі і адчуванне шчасця. І так супала, што ўсе ўдзельніцы — сапраўды вельмі добрыя людзі. Напэўна, дзякуючы гэтаму праект не згас адразу, а толькі разрастаецца, — падзялілася думкамі Аліна.

Каментары5

  • Axel Justas
    20.12.2023
    Кекс, а мо вам лепш з Фінляндыі ў Масквабад пераехаць? Там як раз вартасць жанчыны з большага па колькасці макіяжу ды даўжыні пазногцяў вызначаецца.
  • Bibi
    20.12.2023
    расейская провинция.
  • гоблен
    21.12.2023
    Да что Воложин! Ганцевичи, Карл! 😎

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову74

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць