Гісторыя55

Вялікі містык юдаізму ці харызматычны лідар? Што кажуць пра Ісуса сучасныя гісторыкі 

Ісус з Назарэта пакінуў глыбокі след у гісторыі. У інтэрпрэтацыі хрысціянства ён з'яўляецца ўвасабленнем бога. А што сучасныя гісторыкі кажуць пра яго?

Хрыстос Пантакратар Christ Pantacrator Христос Пантакратор
Хрыстос Усёмагутны — адна з найстаражытнейшых ікон. VI ст., манастыр Святой Кацярыны на паўвостраве Сінай. Фота: Wikimedia Commons

Усе сурʼёзныя гісторыкі пагаджаюцца, Ісус з Назарэта сапраўды існаваў. Акрамя Евангелляў і сачыненняў першых хрысціян, пра яго як рэальнага чалавека згадваюць юдэйскі гісторык Іосіф Флавій (37—100 гады), лацінскія аўтары Тацыт (58—120) і Светоній (70—140). Звесткі пра Ісуса маюцца нават у сірыйскага пісьменніка Мара бар Серапіёна (50—?).

Нягледзячы на адсутнасць матэрыяльных доказаў яго існавання, гісторыкі на падставе разнастайных легендарных гісторый, якія былі напісаныя не толькі праз гады, а праз стагоддзі пасля смерці Ісуса, здолелі ўскосна вызначыць некаторыя дэталі яго жыцця.

Аўтар новага даследавання «Ісус для гісторыкаў. Паміж праўдаю і легендай» (Jésus des historiens. Entre vérité et légende) загадчык кафедры «Паходжанне хрысціянства» ў Практычнай школе вышэйшай адукацыі (Парыж) Пьерлуіджы П'ёванэлі (Pierluigi Piovanelli) сцвярджае, што Ісус яшчэ не раскрыў усіх сваіх таямніц. Інтэрвʼю з навукоўцам публікуе Le Monde.

Па словах даследчыка, адкрыццё такіх тэкстаў, як папірусныя кодэксы, вядомыя як Бібліятэка Наг-Хамадзі, у 1947 годзе і Рукапісаў Мёртвага мора ў 1948 гадах зрабілі рэвалюцыю ў даследаванні Ісуса як гістарычнай асобы. Гэтыя тэксты значна пашырылі нашы веды аб інтэлектуальным, духоўным і культурным кантэксце Палесціны таго часу і дазволілі пракласці масты паміж старажытным юдаізмам і Ісусам.

Харызматычны лідар?

Ісус, адзначае П'ёванэлі, уражваў усіх. У некаторых ён выклікаў такі энтузіязм, што некаторыя людзі не вагаючыся кідалі ўсё, нават семʼі, і ішлі за ім. З другога боку, ён выклікаў зацятую варожасць сваіх праціўнікаў.

Сёння Ісуса назвалі б харызматычным лідарам, якім лічыцца асоба, якая выступае ў якасці каталізатара сілы групы і адначасова падтрымліваецца гэтай групай.

Як тлумачыць вучоны, зыходзячы з такога пункта гледжання, ён задаўся пытаннем, як у такім кансерватыўным грамадстве, як Палесціна І стагоддзя, нехта мог развіць такі вялікі давер да сваёй асобы, паказаць сябе здольным супрацьстаяць уладзе — як рэлігійнай, так і палітычнай — і звяртацца да людзей, заяўляючы, што ведае іх блізка, знутры.

У пошуках адказу на гэтае пытанне, адзначае аўтар, ён зацікавіўся містыкай і ўяўленнямі Меркавы — даўняга містычнага вучэння ў юдаізме, якое пачало распаўсюджвацца прыкладна ў І стагоддзі да нашай эры, а ў часы Ісуса мела шмат прыхільнікаў.

У цэнтры гэтага вучэння — гісторыі аб узыходжанні да нябесных палацаў і Пасаду Божага. У класічнай схеме, тлумачыць гісторык, вернік «узносіцца на нябёсы» падчас містычнага вопыту. Пры гэтым ён праходзіць праз сем узроўняў (Сем Нябёсаў) перад тым як трапляе ў тронны зал, дзе сустракаецца з Вобразам Божым. Пасля сустрэчы ён пераменены вяртаецца на зямлю з каштоўнай інфармацыяй.

Сляды гэтага містычнага вучэння можна адшукаць у Старым Законе, калі прарокам Ісаю (Кніга прарока Ісаі, раздзел 6) і Ізекіілю (Кніга прарока Ізекііля, раздзелы 1 і 10) былі з'яўленні «Пасада Божага». У «Кнізе Еноха» — апакрыфічным тэксце Старога Закону, які знойдзены сярод Рукапісаў Мёртвага мора і датуецца III стагоддзем да нашай эры, развіваецца ідэя пра вернікаў, якіх «вынеслі» і таемным чынам узнеслі ў палац божы, размешчаны «на нябёсах». Там яны атрымлівалі асалоду аўдыенцыі адзін на адзін.

Ісус — містык юдаізму

Гэтыя сведчанні, на думку гісторыка, даюць падставы для гіпотэзы аб тым, што Ісус быў пасвячоны ў экстатычныя тэхнікі Меркавы да пачатку сваёй грамадскай дзейнасці. Гэта магло адбыцца яшчэ ў Галілеі, ці то падчас вучнёўства ў Яна Прадвесніка, ці то калі яго ўтаямнічылі настаўнікі з грамады есеяў. У кожным разе амаль бясспрэчны, на думку П'ёванэлі, той факт, што Ісус быў адным з першых вялікіх містыкаў юдаізму, што і магло ўсяляць у яго вялікую ўпэўненасць.

Вучоны прапануе згадаць эпізоды як з кананічных, так і апакрыфічных Евангелляў, якія, на яго погляд, нагадваюць містычныя візіі Ісуса. У так званым «Евангеллі Збаўцы» — апакрыфічным творы, напісаным на копцкай мове ў IV—V стагоддзях — можна прачытаць аб тым, што Ісус, прыйшоўшы з апосталамі на гару, пачынае разам з імі ўзыходжанне на нябёсы, якое павінна прывесці іх да «Пасада Айца».

А ў «Евангеллі ад Марыі» — іншым апакрыфічным тэксце, Марыя Магдаліна паказана як любімая вучаніца Ісуса, якой ён перадаў свае патаемныя сакрэты, перажывае ўзнясенне і супрацьстаіць «сямі сілам», што вельмі блізка да апісання ў Меркаве.

У кананічных Евангеллях, адзначае даследчык, у Ісуса таксама прысутнічаюць з'яўленні, ён перажывае формы трансу, які нагадвае вопыт Меркавы. Аднак гэтыя элементы менш адназначныя.

Prayer in Gethsemane, Heinrich Hoffmann, 1890. Молитва в Гефсимании, Генрих Гофман, 1890 г. Малітва ў Гефсіманіі, Генрых Хофман, 1890 г.
Малітва ў Гефсіманіі, Генрых Хофман, 1890. Фота: Wikimedia Commons

Сярод іх: апісанне хрышчэння, падчас якога нябесны голас звяртаецца непасрэдна да Ісуса і спасылае Дух Святы, спакушэнне дʼяблам на саракавыя суткі посту ў пустыні (яго аўтар лічыць галюцынацыяй), сцэна апафеозу Ісуса на вяршыні самай высокай з Галілейскіх гор, калі нечакана раздаецца голас з нябёсаў (Евангелле ад Марка, 9, 2—8), малітва Ісуса ў Гефсіманскім садзе, калі да яго спускаецца анёл, малітва на гары (Евангелле ад Марка, 6, 46—48), з якой ён бачыць сваіх вучняў за сотні метраў ад сябе ўнізе.

Але гэтыя сцэны далёкія ад апісаных у Меркаве. Гісторык дапускае, што апавяданні маглі быць перапрацаваныя, і некаторыя элементы змененыя першымі хрысціянамі, які асабліва не хацелі на іх спасылацца.

Адпаведна Меркаве вернік — Ісус ці іншы чалавек — можа ўзняцца да Бога, а пасля вярнуцца ўніз на зямлю і падзяліцца сваімі ведамі з іншымі вучнямі, якія ў выніку самі могуць перажыць той жа досвед. А гэта зусім не тое пасланне, якое перададзена ў гісторыі пра Ісуса як пра бога, які на некаторы час увасобіўся ў чалавека, перад тым як вярнуцца на нябёсы.

Чытайце яшчэ:

Біблія на беларускай мове: цяжкасці перакладу

Як выглядаў Ісус? Крыміналісты паспрабавалі даць адказ

Як выбраць паміж «ласкай» і «благадаццю» і з чаго лепш пачынаць Новы Запавет

Каментары5

  • бабруйчанін
    08.01.2024
    Нават " хрысціянства" беларусы пад сабе прыстасоувалі падстройвалісь схізмацікі артадоксы добра каталіцызм злева направа да і ..бог з ім .Унія добра .Зноу схізмацікі артадоксы На уселякі выпадак вадзічкі возьмем яйкі пафарбуем але камені памятаем за крыніцамі прыглядаем
    Радауніца Свята беларусау на дзевяты дзень ад пасхі
    Німа даты у біблііі калі нарадзіуся калі павярнулся ....слухал розных богасловау
  • Алесь
    08.01.2024
    Які сэнс спасылацца на тэксты, напісаныя праз некалькі стагоддзяў пасля жыцця Ісуса і дадумаць нешта на іх аснове? Тыя тэксты будуць адлюстроўваць, хутчэй, маргінальныя меркаванні сваіх эпох, чым I ст. н. э.
  • .
    08.01.2024
    Алесь, тут люди не помнят, что было вчера...
    и все перевирают 

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць