Грамадства33

Вядомае эстонскае адвакацкае бюро нарэшце сыходзіць з Беларусі

З пачаткам агрэсіі супраць Украіны кліенты ў Беларусі мелі патрэбу ў дапамозе ў рэарганізацыі сваёй працы і скарачэнні прадпрыемстваў.

Офіс Sorainen у Мінску знаходзіўся ў адным будынку з А1 на Кастрычніцкай плошчы. Яндэкс-карты

Заснаванае амаль тры дзесяцігоддзі таму ў Таліне адвакацкае бюро Sorainen, якое дагэтуль працуе ў Беларусі, сёлета вырашылася закрыць сваю кантору ў Мінску, піша Postimees.ee.

Па словах кіраўніка партнёра эстонскага офіса Sorainen Каўпа Лепасепа, прычына, праз якую бюро, што спецыялізуецца на камерцыйным праве і ў якім працуе больш за 400 юрыстаў, падатковых кансультантаў і супрацоўнікаў бізнэс-паслуг, раней не сышло з Беларусі, заключаецца ў тым, што ў іх там ёсць шмат буйных кліентаў з больш чым тысячай супрацоўнікаў, з тым ліку заходнія прадпрыемствы і міжнародныя адвакацкія канторы.

З пачаткам агрэсіі супраць Украіны яны мелі патрэбу ў дапамозе ў рэарганізацыі сваёй працы і скарачэнні прадпрыемстваў. 

Лепасеп патлумачыў, што Sorainen не можа адмовіцца ад сваіх кліентаў, якія не знаходзяцца пад санкцыямі заходніх краін, але тым не менш фірма вырашыла пакінуць Беларусь пасля распачатай Расіяй вайны, а гэта значыць, што кліенцкая праца ў мінскім офісе павінна быць завершана паступова.

Sorainen у Беларусі ўдзельнічала ў суправаджэнні буйных угодаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра продаж пакета ААТ «Белгіпс» нямецкай кампаніі DEG. Таксама кампанія брала ўдзел у продажы пакета акцый ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя», які належаў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця. У 2018 годзе 10,5% акцый купіла Baltic Beverages Holding, якая ўваходзіць у групу Carlsberg. У Беларусі Sorainen працавала на працягу 15 гадоў, удакладняе Reform.by.

Каментары3

  • Я
    04.01.2024
    Ну слава Богу! Санкции працююць, Вячорка - маладзец. Только наша нива слабо, бо не написала четко что рб соагрессор, литовские чытачы мргут забыть и их вече забудет уравнять санкции к русским и беларусам
  • Зміцер
    04.01.2024
    Нарэшце пішуць. Бачу, што вы як і дыктатар жадаеце ўвогуле зруінаваць Беларусь. Што вы за патрыёты такія.
  • Коцімся на ўсход
    04.01.2024
    Выдатна, дзякуючы санкцыям ад нас нарэшце сыйдзе ўвесь капіталістычны бізнэс і мы вернемся в родную гавонь...

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў53

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай21

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў53

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць