Свет33

Паўднёвакарэйская разведка: Кім Чэн Ын гадуе з 10-гадовай дачкі пераемніцу

Кім Чжу Э ўпершыню з'явілася на публіцы разам з бацькам у лістападзе 2022 года на выпрабаваннях новай міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17».

Фота: Agencia Central de Noticias de Corea/Korea News Service vía AP

Юная дачка Кім Чэн Ына, якая апошнім часам суправаджае яго паўсюль, ад ракетных выпрабаванняў да вайсковых парадаў, паводле звестак паўднёвакарэйскай разведкі «хутчэй за ўсё» і стане ягонай пераемніцай, піша Бі-бі-сі.

Зрэшты, у Нацыянальнай службе разведкі (NIS) падкрэсліваюць, што па-ранейшаму разглядаюць розныя варыянты планаў Пхеньяна з нагоды «пасада ў спадчыну» (краінай кіруе ўжо трэцяе пакаленне Кімаў).

Кім Чжу Э ўпершыню з'явілася на публіцы разам з бацькам у лістападзе 2022 года на выпрабаваннях новай міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17» і з тых часоў пастаянна прысутнічае на ўсіх важных мерапрыемствах.

Напэўна, ёй каля 10 гадоў, хоць дакладныя даты нараджэння ні Кіма, ні яго жонкі, ні дзяцей афіцыйна не аб'яўляліся.

«Грунтуючыся на глыбокім аналізе яе публічнай дзейнасці і ўзроўні павагі, з якой да яе ставяцца з самага пачатку яе з'яўлення на публіцы, можна меркаваць, што Кім Чжу Э з'яўляецца найбольш імаверным пераемнікам, — гаворыцца ў заяве NIS. — Аднак мы працягваем разглядаць усе магчымасці, паколькі Кім Чэн Ын адносна малады, У яго няма асаблівых праблем са здароўем, і маецца мноства зменных фактараў».

Міністр уз'яднання Рэспублікі Карэя Кім Ён Хо яшчэ ў снежні на прэс-канферэнцыі даў такую ацэнку сітуацыі з пераемнікам у Паўночнай Карэі.

«Пастаянную ўвагу да дачкі Кім Чэн Ына можна разглядаць як сведчанне таго, што Паўночная Карэя спяшаецца прадэманстраваць свае намеры адносна пераемнасці ўлады на фоне складаных унутраных абставінаў», — сказаў ён.

Замежныя назіральнікі за Паўночнай Карэяй, у сваю чаргу, адзначаюць, што мясцовыя СМІ, якія спачатку афіцыйна звалі Чжу Э любімай дачкой Кіма, цяпер называюць яе паважанай.

Гэта самы ганаровы зварот: самога Кім Чэн Ына сталі называць «паважаным таварышам» толькі пасля таго, як канчаткова вызначыўся ягоны статус будучага лідара краіны

Паўночнакарэйскім грамадзянам з нараджэння прышчапляюць думку пра тое, што ў жылах Кімаў цячэ ледзь не боская кроў і кіраваць краінай ім наканавана зверху. Так што можна не сумнявацца, што Кім Чэн Ын захоча працягнуць гэтую традыцыю, пераканаўшыся ў тым, што ля стырна ўстане чацвёртае пакаленне Кімаў.

А пакуль што дачка неадступна ідзе за бацькам. Зусім нядаўна, у снежні, яны разам прысутнічалі на выпрабаваннях найноўшай міжкантынентальнай балістычнай цвёрдапаліўнай ракеты «Хвасон-18».

Раней, у лістападзе, яны разам назіралі за запускам на арбіту спадарожніка-шпіёна «Маліген-1», які, як сцвярджаюць у Пхеньяне, змог у дэталях сфатаграфаваць Белы дом.

На думку аналітыкаў, прадставіўшы сваю дачку шырокай публіцы ў такім раннім узросце, Кім Чэн Ын разлічвае, што да моманту, калі да яе пяройдзе ўся паўната ўлады, да яе ўжо ўсё прывыкнуць, і яна зацвердзіць за сабой становішча лідара.

Не выключана таксама, што Кім спадзяецца такім чынам пераадолець глыбока ўкаранелыя ў патрыярхальным паўночнакарэйскім грамадстве прадузятасці супраць жанчын на кіруючых пасадах.

Каментары3

  • бабруйчанін
    06.01.2024
    Цудоуная пара дзля нашага мальчіка...???
  • Ну
    06.01.2024
    Узяў бы ды хлопца нарадзіў, ці ўжо ўсё ?
  • Kate
    06.01.2024
    Феміністкі зусім абарзелі

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі53

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі53

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць