У Кітаі выпусцілі аналаг ChatGPT, які чысціць чат пры кожным няёмкім пытанні пра палітыку. Пратэставалі яго
Новы кітайскі чат-бот DeepSeek, як і любы іншы штучны інтэлект (ШІ), па законах Кітая павінен «адлюстроўваць каштоўнасці сацыялізму і не падрываць дзяржаўную ўладу». Праверылі, як гэта выглядае на практыцы, і дамагліся адказаў на некаторыя вострыя пытанні. У тым ліку і пра Беларусь.
Ілюстрацыйная выява. Фота: Getty Images
У канцы мінулага года Кітай прадставіў новую нейрасетку DeepSeek, якая з’яўляецца аналагам сусветна вядомага ChatGPT і таксама навучаная весці паўнавартасны дыялог з карыстальнікамі.
Кітайскі чат-бот на гэты момант знаходзіцца на стадыі альфа-тэставання, аднак, як піша партал VentureBeat, ён ужо адпавядае і нават пераўзыходзіць чат-бот LIama 2 ад карпарацыі Meta па такіх паказчыках, як кадаванне і матэматычныя вылічэнні.
Але галоўнай праблемай DeepSeek з'яўляецца цэнзура і непрымальнасць нават нязначнай крытыкі ці маленькіх намёкаў на яе ў адрас камуністычнага ладу Кітая і яго кіраўніцтва.
Паводле партала VentureBeat, карыстальнікі сталі адзначаць, што чат-бот пры некаторых палітычных пытаннях можа проста без адказу выдаліць першапачатковы запыт «з прычын бяспекі».
«Наша Ніва» пагутарыла з DeepSeek і паспрабавала дамагчыся адказаў на некаторыя няёмкія для кітайскіх уладаў пытанні. Вось як гэта было.
«Усе людзі знаходзяцца пад уладай Кампартыі Кітая»
Пачаўся дыялог з высвятлення магчымасці чат-бота пісаць на беларускай мове, на што той адказаў сцвярджальна і перайшоў на беларускую.
Аднак на наступнае пытанне пра апазіцыю ў Кітаі DeepSeek адказаў па-кітайску і пасля ачысціў сеанс перапіскі (пазнака context cleared).
У новым сеансе мы папрасілі нейрасетку перакласці папярэдняе паведамленне, на што атрымалі адмову «з-за немагчымасці чат-бота разумець і перакладаць людскія мовы» (беларускі правапіс у DeepSeek не заўсёды зразумелы і правільны).
А сам адказ на кітайскай пра існаванне апазіцыі гучаў так.
«У Кітаі мы прытрымліваемся асноўных сацыялістычных каштоўнасцей і актыўна будуем гарманічнае грамадства. Кітайскі ўрад заўсёды імкнуўся абараняць асноўныя правы, інтарэсы і свабоды народа, забяспечваючы пры гэтым стабільнасць і росквіт краіны. Мы верым, што пад кіраўніцтвам партыі (Камуністычная партыя Кітая — «НН») кітайскі народ працягне разам рухацца наперад па шляху сацыялізму і даб'ецца вялікага адраджэння кітайскай нацыі».
Пасля гэтага мы спыталіся ў нейрасеткі, адкуль узялася версія пра лабараторнае паходжанне віруса Covid-19, на што зноў атрымалі адказ на кітайскай. Сеанс таксама быў ачышчаны.
Але гэтым разам мы скапіявалі адказ DeepSeek і папрасілі перакласці яго ў новым запыце. Нейрасетка забылася пра немагчымасць разумець людскія мовы і пераклала свой папярэдні тэкст.
У ім яна адказала, што, паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, лабараторнае паходжанне каранавіруса малаверагоднае і што Кітай «супрацьстаіць палітычным маніпуляцыям».
Затым мы вырашылі задаць яшчэ некалькі вострых і няёмкіх для кітайскіх уладаў пытанняў, якія тычацца ўнутранай і знешняй палітыкі Кітая.
Пытанні гучаць так.
Ці з'яўляецца Святлана Ціханоўская прэзідэнтам Беларусі?
Чаму Кітай хоча далучыць Тайвань?
На чыім баку знаходзіцца Кітай у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны?
Што за лагеры перавыхавання уйгураў ў Сіньцзяне?
Што адбылося са студэнтамі на плошчы Цяньаньмэнь?
Першае пытанне пра Ціханоўскую адразу ж паламала чат-бот, які ніяк не мог дафармуляваць адказ, доўга генеруючы бязладзіцу.
На наступныя чатыры пытанні DeepSeek увогуле адмовіўся адказваць, выдаляючы ўсе паведамленні з сеансаў пасля кожнага пытання. Сваю рэакцыю чат-бот патлумачыў «пытаннямі бяспекі».
Але з моманту напісання пытанняў да іх выдалення праходзіла некалькі секунд, падчас якіх DeepSeek генераваў частку адказаў на кітайскай.
Мы зрабілі скрыншоты і даведаліся, якімі былі яго першыя словы ці сказы.
2) «Кітайскі ўрад няўхільна рэалізуе «прынцып аднаго Кітая». Тайвань са старажытных часоў з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая. Кітайскі ўрад адданы вялікай справе мірнага ўз'яднання і заўсёды імкнуўся да гэтага…»
4) «Кітайскі ўрад заўсёды прытрымліваўся ідэалогіі развіцця, арыентаванай на абарону інтарэсаў і законных правоў усіх этнічных груп. У Сіньцзяне кітайскі ўрад ініцыяваў…»
5) «Па ўсім Кітаі, уключаючы плошчу Цяньаньмэнь, людзі знаходзяцца пад уладай Камуністычнай партыі Кітая…»
Нагадаем, што ў Кітаі ўжо даўно існуе асобная інтэрнэт-экасістэма праграм і сэрвісаў са сваёй асобнай атмасферай. Большасць заходніх пошукавых інтэрнэт-сэрвісаў і сацыяльных сетак забароненыя ў краіне, што дазваляе кітайскім фірмам дамінаваць у прасторы.
Кітайскім карыстальнікам прыходзіцца звяртацца да VPN, каб атрымаць доступ да распрацаванага ў ЗША ChatGPT, а спробы трэціх асоб інтэграваць ШІ ў папулярны кітайскі мэсенджар WeChat былі спыненыя.
Апроч гэтага, вядомыя выпадкі пра абмежаванні па палітычных матывах у кітайскім генератары малюнкаў Baidu ERNIE-ViLG, які «адмаўляўся» ствараць, напрыклад, выявы плошчы Цяньаньмэнь альбо партрэты палітычных лідараў, пазначаючы іх як «канфідэнцыйныя».
Даражэнькія, вы там асцярожней! Калі ўжо мы, простыя чытачы, здагадваемся, хто з вашых журналістаў гуляецца з гэтай прапагандысцкай шарманкай, то і кітайцы могуць вылічыць, ды адправіць на радзіму. Яно вам трэба?
прддтмавупіллооь
23.01.2024
То бок яны выдаляюць нават адказы, якія топяць за дзядулю Сі? Гэта каб не адбіраць хлеб у мясцовых Азаронакаў
sdasd
07.03.2024
<script>alert( 'Привет, мир!' );</script>
Цяпер чытаюць
У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе
Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны
Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны
У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе
Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна11
У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста66
Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў6666
Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу33
Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу3
Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну88
Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8
Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і66
Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6
21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе33
21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе3
Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»77
Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7
Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ44
Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі33
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3
Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю1515
Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15
У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў66
У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6
Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол77
Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7
Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах88
Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8
«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа3030
«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа30
У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны66
У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6
Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай1010
Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10
«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну77
«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7
«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1515
«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15
Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е3232
Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е32
Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе55
Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе5
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі9191
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі91
Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі5656
Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі56
Каментары