Грамадства2828

«Баюся, што яны гатовыя на ўсё». Бондарава расказала, як ёй цяжка жывецца на белым свеце

Вядомая даносчыца Вольга Бондарава, якая ўдзельнічае ў выбарах, балатуючыся ў Мінскі гарадскі савет, у сваім тэлеграм-канале расказала, праз якія церні ёй даводзіцца падчас гэтага працэсу праходзіць. На яе, маўляў, напісалі ўжо дзве заявы аб распаўсюджанні экстрэмісцкіх матэрыялаў, і гэта толькі вяршыня айсберга.

Паводле словаў Бондаравай, на кожным метры і на ўсіх франтах яе дзеянням чыняць перашкоды, і гэта, як выглядае, усё ідзе ад «мімікраваўшага змагар'я» знутры сістэмы. Пры гэтым даносчыца з імпэтам пералічвае быццам ужо ўчыненыя супраць ейнай асобы «правакацыі», якія, што праўда, ад яе нібыта «адскокваюць, як шарыкі з дзіцячага пісталета ад сценкі».

З паста Бондаравай можна даведацца, што ёй, маўляў, ужо падкідвалі наркотыкі, і добра, што сілавікі разабраліся.

Таксама яе нібыта ўжо патрабавалі выключыць з БДПУ, баючыся, што спрактыкаваная даносчыца «атрымае дыплом па лініі адукацыі і паразганяе змагарскае кубло, што там акапалася». 

Нейкая «Зоя С.», па словах Бондаравай, піша на яе ананімкі, прытым як у той жа БДПУ, так і ў родную камуністычную партыю. 

Яшчэ адзін выключна небяспечны падкоп — што хтосьці «штодня ананіруе на экранчык смартфона, дзе свеціцца лагатып майго канала, і зыходзіць атрутнай слінай, прапальваючы тапкі».

Урэшце, апошні з пералічаных нядобразычліўцаў «скача да генпракурора, выкрыкваючы на хаду: абяцаю пасадзіць яе!»

Але, з гонарам канстатуе Бондарава:

«Нішто не бярэ камуністку: яна агучвае спадзяванні народа, і вось ужо з'яўляецца тэрмін «калектыўная Бондарава», якая «сотнямі галасоў з усёй Беларусі даносіць праўду да ўлады, і дамагаецца праўды».

Пералічыўшы затым свае дасягненні на ніве змагання з беларушчынай і ЛГБТ, заключную частку свайго паста Бондарава прысвяціла хваласпевам на адрас Лукашэнкі, калі не перасягнуўшы, то дакладна не саступіўшы ў гэтым нават самой Наталлі Качанавай.

Бондарава нават уводзіць для яго новы ганаровы тытул — «калектыўны Лукашэнка», якога ад знешніх і ўнутраных нядобразычліўцаў верна ахоўваюць «калектыўныя Бондаравы». 

Напрыканцы ж прымерыла на сябе ролю «сакральнай ахвяры»:

«Змагар жыве ў наркатычным свеце ружовых адзінарогаў, які яму малюе калектыўны Захад. І кожнага, хто смее выдраць яго з гэтага атрутнага мораку, ён гатовы забіць. Баюся, што наступным крокам бчбесаў будзе менавіта такі — яны гатовыя на ўсё…»

Чытайце таксама:

БТ строга адказала Бондаравай: Гледачы просяць паказваць Білана і Асці, а вам раім «Панараму»

Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?

Азаронка чакае клінок у спіну, Гайдукевіча — «хімія», а Бондараву — сямейная здрада. Дзяўчына робіць таро-расклады на будучыню

Каментары28

  • Падумайце 100 разоў
    01.02.2024
    Калі Бондарава пройдзе ў Мінскі гарадскі савет, то хана і Мінску, і супрацоўнікам гарсавету.
    Яна вельмі таксічная.
    Нельга дазваляць ёй прымаць рашэнні, якія датычацца дзейнасці горада Мінска.
  • Выключыць з БДПУ - гэта правільна
    01.02.2024
    выключыць рускамірку Бондараву з БДПУ будзе вельмі правільным крокам.
    Набытыя ў педінстытуце веды па беларускай мове Бондарава выкарыстае выключна для бруднай дзейнасці супраць сваіх сакурснікаў, выкладчыкаў, кіраўніцтва БДПУ, чынавенства і супраць Беларусі як такой.
  • Clown
    01.02.2024
    посидеть  тебе надо, может мозги появятся. причем зла тебе желают как змагары так и лукашисты.

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў1

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць