Грамадства66

Сілавік, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях, аказаўся ў Еўропе. Ці маглі яго там затрымаць?

Гісторыя былога міліцыянта, які ўдзельнічаў у здушэнні пратэстаў, пасля жыў і працаваў у Літве, а, як толькі яго асобу раскрылі, з'ехаў у Беларусь, выклікала дыскусію. Ці маглі яго затрымаць у Літве, каб не дапусціць беспакаранага вяртання на радзіму?

«Ён не быў падазраваным па крымінальнай справе»

Пра былога міліцыянта з Ліды Аляксандра Маціевіча аб'яднанне былых сілавікоў «Белпол» даведалася ад беларускай дыяспары. Калі інфармацыя пра яго ўдзел у рэпрэсіях пацвердзілася, то накіравалі ліст у адпаведную структуру літоўскай улады. Пазней прадстаўнікі арганізацыі ўжо ў Літве далі дадатковыя каментары па справе.

Прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар кажа, што ў выніку Маціевіч з жонкай пакінулі Літву. Былому сілавіку скасавалі дазвол на жыхарства і калі ён наважыцца яшчэ раз наведаць краіну, то будзе дэпартаваны.

Па словах Жыгара, у літоўскіх уладаў не было падставаў для затрымання Маціевіча, бо ён не падазраваны па крымінальнай справе.

Уладзімір Жыгар адзначае, што затрыманне Маціевіча магло б стварыць прэцэдэнт, які павінен быў бы ўлічвацца ў любой іншай краіне.

«Варта разумець, калі такія меры будуць прынятыя ў адносінах да ўмоўнага беларускага сілавіка, то па такім жа прынцыпе гэты механізм павінен працаваць і па іншых прадстаўніках праваахоўных органаў краін, дзе права і закон існуюць толькі на паперы», — мяркуе прадстаўнік «Белпола».

Міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас прызнаў, што ў адносінах да Маціевіча не спрацавала сістэма кантролю. Літоўскія палітыкі і чыноўнікі тым часам загаварылі пра неабходнасць удасканалення працэсу праверкі беларусаў.

Жыгар заўважае, што «Белпол» мог бы дапамагаць з такой праверкай — каб здымаць падазрэнні з беларусаў, якія не ўяўляюць пагрозы нацыянальнай бяспецы, і выяўляць былых сілавікоў ці чыноўнікаў, якія доўгі час служылі рэжыму.

«Універсальная юрысдыкцыя распаўсюджваецца толькі на асобныя злачынствы»

Адвакат і кіраўнік юрыдычнай фірмы Legal status Алесь Міхалевіч кажа, што нормы ўніверсальнай юрысдыкцыі не дазвалялі арыштаваць Маціевіча.

Універсальная юрысдыкцыя распаўсюджваецца толькі на глабальныя злачынствы. Сярод іх генацыд, ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, акты міжнароднага тэрарызму.

Тое ж, у чым вінавацяць былога сілавіка, не трапляе ў абсяг міжнароднага пераследу за ўчыненае на радзіме.

Алесь Міхалевіч заўважае, што ў апублікаваных звестках няма доказаў і сведкаў таго, што міліцыянт удзельнічаў у катаваннях: збіваў затрыманых, здзекаваўся з іх у ізалятары, што магло б кваліфікавацца, як злачынства супраць чалавечнасці і стаць нагодаю для крымінальнай справы.

Паводле «Белпола», маёр Маціевіч у 2020-м удзельнічаў у рэпрэсіях і праходзіў «пацярпелым» па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі. Па той справе дзяўчына ў Лідзе нібы сарвала з яго накладны пагон і тым самым парушыла цялесную недатыкальнасць міліцыянта, прычыніўшы яму фізічны боль і пакуты.

Алесь Міхалевіч заўважае, што Маціевічу можна інкрымінаваць ілжэсведчанне, на якое распаўсюджваецца «прынцып тэрыторыі здзяйснення злачынства». А калі б знайшоўся сведка таго, што ў судзе міліцыянт хлусіў, то яму ў Літве па літоўскіх законах нічога не ўдалося б зрабіць.

«На жаль, выключна Беларусь адказная за расследаванне такіх злачынстваў, — даводзіць эксперт. — Трэба такую інфармацыю назапашваць і чакаць, што праз некаторы час з’явіцца магчымасць, каб справядлівасць перамагла».

Міхалевіч лічыць, што дыскусія беларусаў аб прыцягненні ў Літве былога сілавіка да адказнасці за ўдзел у рэпрэсіях у Беларусі выкліканая эмоцыямі перажытага. Адвакат не згодны з тым, каб усім такім сілавікам закрываць уезд у Еўрапейскі Саюз.

«Я асабіста лічу, што амапаўцы, якія ўдзельнічалі ў чымсьці злачынным, няхай пераедуць і будуць знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза і калі надыдзе момант, то будуць даступныя, каб даваць паказанні па тых злачынстваў, якія сапраўды міжнародная супольнасць здольная расследаваць», — падсумоўвае Алесь Міхалевіч.

***

Паводле МУС Літвы, першы раз Аляксандр Маціевіч трапіў у Літву з Польшчы, у яго была нацыянальная віза іншай краіны Еўрасаюза. У лістападзе 2022 года, калі яму выдалі дазвол на жыхарства, не было звестак пра тое, што ён мог быць датычны да рэпрэсій. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Мяняюцца правілы выдачы віз для беларусаў з картамі паляка

Урад Літвы ўхваліў прапанову аб стражэйшым кантролі беларусаў на мяжы

Былога страйкамаўца прызналі ў Літве пагрозай нацбяспецы

Больш за 200 тысяч чалавек. Столькі з'ехала з Беларусі за два гады па афіцыйных звестках

Каментары6

  • Пытанне
    03.02.2024
    Чаму Жыгар не пад'ехаў і не зрабіў відэа з гэтым карнікам? Мог хаця б пытанні задаць і відэа выкласці.
    Дзе меры хаця б маральнага ўздзеяння?
  • даведка
    03.02.2024
    Всех волнует, что бывший мент проник в Литву, и никого, как этого садиста допустили к работе с детьми в ИДН. 
  • Все просто
    03.02.2024
    У Байпола должен быть список всех карателей 2020 - 2024 гг и их родственников и пусть литовский МВД, МИД и Мигрис сверяет по нему просителей ВНЖ и выносит решение. В чем проблема- то?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць