У Швейцарыі пачалі ўзводзіць самую высокую вежу ў свеце, надрукаваную на 3D-прынтары
Мяркуецца, што вежа ўдыхне новае жыццё ў вёску Мюленс, якая знаходзіцца ў заняпадзе.

Фота: dbt.arch.ethz.ch
Tor Alva («Вежа Вайсера») — гэта 30-метровы будынак, надрукаваны на 3D-прынтары, размешчаны ўздоўж горнага перавала Жульер у аддаленай вёсцы Мюленс, паведамляе DBT.
Спраектаваная для Фундацыі Арыген вежа будзе прапаноўваць прастору для мастацкіх інсталяцый, а таксама для музычных і тэатральных паказаў.
Наведвальнікі будуць падымацца па вінтавой лесвіцы праз шэраг каланад, каб патрапіць на камерную сцэну на верхнім паверсе.
Формы вежы нагадваюць пра вялікае майстэрства граўбюндэнскіх майстроў-будаўнікоў эпохі барока, якія аказалі ўплыў на архітэктуру рэгіёну.
Мяркуецца, што вежа ўдыхне новае жыццё ў вёску, якая знаходзіцца ў заняпадзе.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары