Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»
Уладзіслаў Бутвянкоў датычны да праектаў Sandӓr, «Барысфен», а цяпер яшчэ і «Размова Фарватэра».

Рашэннем МУС ад 24 лютага экстрэмісцкім фармаваннем прызнана «Размова Фарватэра». У сувязі з гэтым фармаваннем узгадваюцца Дзмітрый Зуеў і 19‑гадовы Уладзіслаў Бутвянкоў.
Адметна, што вакол Бутвянкова міліцыя заўважыла ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне». Раней хлопца лічылі датычным да эзатэрычнага праекта Sandӓr, дзе публікаваліся мемы сумнеўнага характара, а таксама да магілёўскага рыцарскага клуба «Барысфен».
Хутчэй за ўсё, Бутвянкоў быў арыштаваны ў лістападзе 2025 года.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары