Свет33

Расійскі траўлер «Капітан Лабанаў» у Балтыйскім моры падбіла расійская ракета

У выніку трапляння ракеты ў рыбалоўны траўлер «Капітан Лабанаў» 19 сакавіка загінулі тры члены экіпажа, яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Пра гэта тэлеканалу «Дождь» расказаў сваяк аднаго з членаў экіпажа. Пры гэтым крыніца паведаміла, што ракету, якая трапіла ў траўлер, нібыта выпусцілі падчас вучэнняў Балтыйскага флоту.

Скрыншот з відэа

Перад інцыдэнтам члены экіпажа траўлера збіраліся легчы спаць, а ракета ўпала на рубку капітана.

Паводле афіцыйных паведамленняў мясцовых уладаў, на борце траўлера адбыўся пажар, а прычыны інцыдэнту пакуль невядомыя. Акрамя таго, улады паведамляюць толькі пра аднаго загінулага.

«Калі забіралі тых, хто выжыў, усе выдатна ведалі, што загінулі тры чалавекі. І ўсе выдатна ведалі, што ўдарыла ракета. Але яны вырашылі напісаць, што адбылося «ўзгаранне». Цікава, якое гэта ўзгаранне, калі капітанскай рубкі цалкам няма, яе проста знесла», — гаворыць крыніца «Дождя».

Тых членаў экіпажа, якія выжылі, адправілі ў шпіталь у горадзе Піянерск, адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане. Па словах крыніцы, у шпіталі пацярпелых дапыталі супрацоўнікі ФСБ, якія папрасілі членаў экіпажа «не распаўсюджвацца» пра інцыдэнт.

Яшчэ адна ракета, са слоў крыніцы, упала ў рыбалоўныя сеткі побач з прамысловым суднам кампаніі МРТК, якое знаходзілася непадалёк ад траўлера «Капітан Лабанаў».

Каментары3

  • qwerty
    21.03.2024
    Збіць можна тое, што ляціць. Тое, што плыве можна патапіць, а калі не ўдаецца, то проста пашкодзіць у выніку трапляння ракеты
  • Особенности национальной рыбалки
    21.03.2024
    Старпом: - Товарищ командир, ракеты ушли !
    Командир: - Мне...КАП-3 дали...наверное попали куда-то..
  • Уплывшим
    21.03.2024
    Хорошего плавания

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць