Грамадства88

Арыенціроўку на падазраваных у тэракце даслалі з Масквы і беларускім сілавікам

Сілавыя структуры Беларусі атрымалі ад МУС Расіі арыенціроўку на падазраваных ва ўчыненні тэрарыстычнага акту ў канцэртнай зале «Крокус», паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як сцвярджаецца, у гэтай арыенціроўцы гаворыцца, што ўсяго «было 3-4» нападнікаў. Адзначаецца, што пасля здарэння яны схаваліся на белым «Рэно».

Пры гэтым у дакуменце, фрагмент якога апублікаваў BelPol, пазначаныя імёны шасці «абгрунтавана падазраваных асоб», самаму малодшаму з якіх 29 гадоў, самаму старэйшаму — 48. Некалькі чалавек з гэтай арыенціроўкі, як хутка выявілася, не мелі да тэракту дачынення, бо ў час яго выканання дакладна знаходзіліся на радзіме ў Таджыкістане ці ў іншых аддаленых ад Масквы месцах.

BelPol паведамляе, што МУС Беларусі загадала ўзброіць аўтаматамі нарады ДАІ на мяжы з РФ, а таксама «арыентаваць асабісты склад на пошук» названых асоб.

У арыенціроўцы, як сцвярджае BelPol, МУС РФ звяртаецца да беларускіх сілавікоў не як да «прадстаўнікоў іншай дзяржавы, у якіх просяць аб аказанні дапамогі», а як да «падначаленых, якія абавязаныя выканаць загад расійскага кіраўніцтва».

Факт цеснага ўзаемадзеяння расійскіх і беларускіх сілавікоў падчас затрымання асоб, падазраваных ва ўчыненні тэракту, пацвердзіў і пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты. Ён заявіў, што беларускія спецслужбы, маўляў, дапамагалі лавіць стралкоў з «Крокуса», каб не даць тэрарыстам «пайсці праз нашу агульную мяжу».

«Актыўнае ўзаемадзеянне з пятніцы ажыццяўляецца па лініі спецыяльных службаў. Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі знаходзіцца ў прамой сувязі са сваім калегам. І фактычна асноўнай задачай мінулай ноччу было не даць тэрарыстам пайсці праз нашу агульную мяжу. Такая задача выкананая», — сказаў Круты.

Чытайце таксама:

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы

У мінскім метро ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

У Крамлі далі ўказанне дзяржаўным і лаяльным уладзе СМІ падкрэсліваць у тэракце «ўкраінскі след»

Каментары8

  • мясцовы2
    23.03.2024
    Яшчэ і на акупанцкай мове 🤬🤬🤬
  • Гена
    23.03.2024
    Паглядзiм, пуцiнскiя падсцiлкi суецяцца неяк, не выключаны працяг пуцiнскай аперацыi на тэрыторыi РБ.
  • Вольга
    23.03.2024
    Вы там у сваёй двухрэжымнай хлусні альбо крыжык здыміце, альбо майткі апраніце - бо надта смешна атрымліваецца.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць