Некаторыя банкаматы памянялі алгарытм працы — можна забыцца забраць грошы
У Мінску зʼявіліся банкаматы, якія пры зняцці наяўных грошай выдаюць спачатку карту, а ўжо потым грошы. Гэта адрозніваецца ад звыклага сцэнара, дзе чалавек забірае купюры, а потым можа зрабіць іншую аперацыю ці забраць картку. Гэта нейкі збой? Ці можна забыць грошы? Onlíner спытаў у «Альфа-Банка», з чым звязана змена.

Там патлумачылі, што людзі, здымаючы грошы ў банкамаце, часта забываюць у ім сваю карту. Тады кліент застаецца без яе на нейкі час, а банку даводзіцца марнаваць дадатковыя рэсурсы на атрыманне карт.
— Мы вырашылі выправіць гэтую сітуацыю і першымі на рынку змянілі працэс — спачатку кліент забірае сваю карту, а пасля гэтага ўжо грошы, за якімі, ён уласна і прыйшоў. Важна падкрэсліць, што для кліентаў на экране некалькі разоў прайграецца адпаведны тэкст аб тым, што трэба забраць і карту, і грошы. З моманту ўвядзення новага алгарытму колькасць забытых карт удалося скараціць утрая.
Некалькі банкаматаў гэтага банка яшчэ працуюць па старой схеме, але ў бліжэйшы час іх плануюць замяніць на новыя.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
💳 Ватутака, у замежжы, спачатку «баксамёт» страляе карткай, то бок высоўвае, нібы язык, яе ў шчолку. І толькі потым — праз колькі сэкундаў — разнасьцежваецца лючок, дзе ляжаць зьнятыя табой «купюлі».
💸 А ў РБ нават банка- (як без мату?!) -мат апасьля паказваў карту, па якой «гатовілась нападзеніе» на вас замоўленай наяўкай? :) Сапраўды, як не забыць яе, калі на радасьцях схапіў свайго рубля?