У Беларусі змянілі закон «Аб крэдытных гісторыях». Адпаведны дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА. Звесткі з гэтага дакумента ўплываюць на тое, дадуць грамадзяніну Беларусі грошы ў банку ці не.

Палажэнні закона, сцвярджаецца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі, «накіраваныя на павышэнне ўзроўню абароненасці суб'ектаў крэдытнай гісторыі ад ашуканскіх дзеянняў, а таксама на прадухіленне нядобрасумленнага выкарыстання крэдытных справаздач карыстальнікамі крэдытных гісторый».
Галоўныя папраўкі закранулі крыніцы фарміравання крэдытных гісторый. Да змены закона да іх адносіліся банкі, МФА і лізінгавыя кампаніі. Менавіта яны перадаюць у Нацбанк звесткі па крэдытных і іншых дамовах, якія заключылі з грамадзянамі, піша Tochka.by.
Цяпер спіс пашырылі і ўключылі ў яго юрыдычных асоб, якія рэалізуюць тавары, работы, паслугі на ўмовах адтэрміноўкі або растэрміноўкі аплаты, напрыклад, буйныя анлайн-крамы (такія як 21vek.by) і мабільныя аператары.
Распрацоўшчыкі паправак у закон №441-З лічаць, што гэта дазволіць больш дакладна ацэньваць крэдытаздольнасць беларусаў і нагрузку ў частцы даўгоў. Пры гэтым у крэдытныя гісторыі не трапіць інфармацыя пра дамовы мікрапазыкі, па якіх грамадзяне перадаюць ламбарду ў заклад рухомую маёмасць.
Гэта звязана з тым, што даўгі па такіх мікрапазыках не аказваюць істотнага ўплыву на плацежаздольнасць грамадзян і іх крэдытныя рэйтынгі.
Новаўвядзенні закрануць і крэдытныя справаздачы.
Па-першае, грамадзянін зможа забараняць Нацбанку даваць справаздачу пра яго крэдытную гісторыю банкам, МФА, лізінгавым фірмам, мабільным аператарам, арганізацыям гандлю.
Па-другое, цяпер сам грамадзянін можа атрымаць крэдытную справаздачу бясплатна два разы на год. Да паправак у закон гэта можна было зрабіць толькі адзін раз.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары