«Заглэмбе» выступіў з заявай наконт сітуацыі з Хацкевічам і анансаваў кадравыя змены цягам сутак
«Зараз робяцца намаганні па высвятленні абставінаў здарэння», — гаворыцца ў заяве клуба.

«Заглембэ» з Сасноўца выступіў у афіцыйнай заявай з нагоды сітуацыі з галоўным трэнерам клуба Аляксандрам Хацкевічам.
У сераду на трэніроўку каманды, што займае апошні радок у першай лізе польскага футбольнага чэмпіянату, праніклі раззлаваныя фанаты, якія ўдарылі галоўнага трэнера беларуса Аляксандра Хацкевіча. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што беларус пакіне каманду пасля заканчэння сезона.
Аднак у сваім фэйсбуку клуб з Сасноўца анансаваў кадравыя змены ўжо ў найбліжэйшыя суткі.
«У сераду раніцай падчас заняткаў першай каманды «Заглэмбе», якая праходзіла на трэніровачным полі, з'явілася група мужчын, перапыніла трэніроўку, а затым паразмаўляла з трэнерскім складам і гульцамі. Прыняўшы пад увагу стаўленне людзей у масках, клуб апавясціў пра гэта паліцыю, якая накіравала на месца патруль. Зараз робяцца намаганні па высвятленні абставінаў здарэння. У той жа час паведамляем вам, што на працягу найбліжэйшых 24 гадзін мы паведамім аб кадравых рашэннях адносна нашага клуба», — гаворыцца ў паведамленні клуба.
«Заглэмбе» займае апошняе месца ў розыгрышы першай лігі, адстаючы ад выратавальнага 15-га месца на 12 балаў. У панядзелак клуб быў разгромлены на сваім полі ГКС з Катавіцаў з лікам 0:4.
Аляксандр Хацкевіч, які ў свой час трэніраваў кіеўскае «Дынама», зборную Беларусі і валгаградскі «Ротар», узначаліў каманду ў сярэдзіне студзеня. Пры ім «Заглэмбе» згуляла два матчы ўнічыю, а чатыры прайграла, забіўшы ў шасці матчах усяго адзін гол.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары