Ураджэнка Ліды выйшла ў фінал галоўнага польскага конкурсу прыгажосці
Бажэна Варона, якая нарадзілася ў Лідзе, а цяпер жыве ў Польшчы, пазмагаецца за тытул Miss Polonia, піша Most.

Бажэна Варона нарадзілася ў Лідзе, але цяпер жыве ў Польшчы, яна ўжо атрымала польскае грамадзянства.
Дзяўчына падала заяўку на ўдзел у конкурсе Miss Polonia яшчэ ў студзені. Тады ж Бажэна прайшла кастынг і выйшла ў паўфінал.
На гэтым этапе ўдзельніцы праводзілі самапрэзентацыю для членаў журы. Бажэна расказала, што нарадзілася недалёка ад польскай мяжы (хоць Ліда ад яе не так ужо і блізка, за 120 кіламетраў), а яе дзядуля хадзіў у адзін клас з вядомым польскім спеваком Чэславам Неманам (той нарадзіўся ў Старых Васілішках на Шчучыншчыне). А яшчэ дзяўчына згадала, што недалёка ад яе радзімы, на Наваградчыне, нарадзіўся Адам Міцкевіч.
Бажэна паспела папрацаваць у журналістыцы, а цяпер заканчвае вучобу на крыміналістку. У дзяўчыны ёсць свой падкаст, на які яна запрашае псіхолагаў. Да таго ж, Бажэна любіць спяваць — яна нават удзельнічала ў папулярным польскім шоу.
Для журы дзяўчына выканала песню Polskie Kwiaty і скарыла дырэктара конкурсу сваім голасам. Па рашэнні журы ўраджэнка Беларусі, такім чынам, выйшла ў фінал.
Miss Polonia — гэта галоўны нацыянальны конкурс прыгажосці ў Польшчы. Пераможца прадставіць краіну на конкурсе «Міс Свету».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
https://d1a9nnmcvk9pjz.cloudfront.net/340108