Роды павінны адбыцца летам.

AP Photo/Nasser Nasser, File
Канцылярыя караля Іарданіі паведаміла, што спадчыннік трону Хашыміцкага Каралеўства прынц Хусейн бін Абдала і яго жонка прынцэса Раджва чакаюць першае дзіця. Роды павінны адбыцца летам, піша newsru.co.il.
«Канцылярыя палаца выказвае шчырыя віншаванні іх вялікасцям каралю Абдале Другому і каралеве Раніі і жадае іх каралеўскім Высокасці прынцу Хуйсейну і прынцэсе Раджве здароўя і радасці», — гаворыцца ў заяве.
Вяселле прынца адбылося ў мінулым чэрвені. Яго выбранніцай стала дзяўчына з Саудаўскай Аравіі, архітэктар па прафесіі, з сям'і, звязанай роднаснымі повязямі з саудаўскай каралеўскай сям'ёй.
-
Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі
-
«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі
-
Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары