Падчас футбольнага матча першай лігі гулец страціў прытомнасць, яго забрала хуткая
У матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі каманда «Баранавічы» прымала «Ліду». Падчас гульні адбылася прыкрая сітуацыя, у якой моцна пацярпеў адзін з гульцоў, піша Football.by.

Фота: Football.by
На 38-й хвіліне форвард гаспадароў Дзмітрый Галуза сутыкнуўся з абаронцам «Ліды» Паўлам Шорацам.
У выніку сутыкнення Галуза страціў прытомнасць і не змог працягнуць гульню. Футбаліста павезлі ў бальніцу супрацоўнікі хуткай дапамогі.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары