Грамадства22

Дабравольскі пра справу «аналітыкаў Ціханоўскай»: Не ўсе мне былі знаёмыя, гэта абсурд

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу супраць «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай». Адзін з фігурантаў справы, старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі лічыць, што гэта ўсё ад страху рэжыму і раіць выканаўцам злачынных загадаў падумаць пра будучыню, піша Белсат.

Аляксандр Дабравольскі. Фота: «Наша Ніва»

«Рэжым вельмі баіцца таго, што будзе нейкая крытыка ці непрыняцце з боку грамадства. Хаця рэжым ужо даўно грамадства правяраў — людзі не падтрымалі Лукашэнку. І тыя, хто з’яўляюцца экспертамі, аналітыкамі, для рэжыму небяспечныя», — кажа Аляксандр Дабравольскі «Белсату».

Ён адзначае, што ні пра якое аб’яднання экспертаў у «аналітыкі Ціханоўскай» не было.

«Людзі, якія праходзяць па гэтай справе, не ўсе мне былі знаёмыя да пачатку гэтай справы. З некаторымі я быў знаёмы, з некаторымі сустракаўся, пра некаторых чуў, але ўсё гэта штучнае ўтварэнне. На самой справе гэта пераслед за меркаванне, за тое, што хтосьці штосьці з кімсьці абмяркоўваў. Вядома, пра сумленне людзей, якія пачалі гэтую справу, і гаворкі ніякай няма», — працягвае Аляксандр Дабравольскі.

Суразмоўца лічыць бязглуздзіцай, што сілавікі самі прыдумалі нейкае фармаванне і самі прызналі яго экстрэмісцкім.

«Гэта абсурд, калі кіравацца логікай. Калі разумець, што ёсць чалавек, які лічыць сябе вышэй за грамадства, вышэй за дзяржаву, лічыць усіх і дзяржаву ў тым ліку сваёй уласнасцю, то проста ясна, што такім людзям законы не пісаныя.

Проста хачу сказаць, што тыя, хто выконваюць абсалютна незаконныя, злачынныя загады, таксама павінны разумець, што адбываецца. Калі яны не могуць сабе ўявіць будучыні без Лукашэнкі, тады я разумею. А калі могуць, то няхай падумаюць, таму што гэта не проста парушэнне законаў, Канстытуцыі. Пераслед людзей за меркаванне — гэта крымінальнае злачынства.

Што да таго, які можа быць вынік — цяпер не да законаў у Беларусі, правы людзей не абароненыя. У бяспецы сябе не могуць утрымаць нават тыя, хто з’яўляюцца прыхільнікамі Лукашэнкі — кожны ў падобнай сітуацыі можа на заўтра апынуцца», — падкрэслівае Дабравольскі.

Па справе «аналітыкаў Ціханоўскай» праходзіць 20 чалавек. Гэта Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабавая, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Усіх абвінавачваюць у здзяйсненні «злачынстваў экстрэмісцкага характару» ў сувязі з кампаніяй па выбарах Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў постэлектаральны перыяд. На кожнага заведзена па пяць крымінальных справаў, у тым ліку за «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і «спрыянне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады».

Каментары2

  • Аналіст
    30.04.2024
    Саша, тыя, хто выконваюць злачынныя загады, гэта твае сябры і куратары ўжо 30 гадоў. Тое, што яны цябе зараз легендуюць чарговы раз як нейкага главара аналіцікаў, каб ты працягваў гранты на сабе замыкаць і тапіць пратэст, зразумела ўжо і самай адмарожанай ясветке.
  • Ліст
    30.04.2024
    Аналіст, ідзі аналісціруй ябацек і свайго калгасніка

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа74

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць