Усяго патроху44

Казлякі, абабкі, баравікі… У лясах ужо пайшлі летнія грыбы

Беларусы дзеляцца ўловам на адмысловых форумах.

Грыбы вераломна падмялі пад сябе канец красавіка. Іх, вядома, чакалі, але не столькі. Уздымаюць галаву і летнія грыбы, якім у красавіку рабіць няма чаго. Карыстальнікі грыбнога форума Onliner паказваюць, што назбіралі.

@nashaniva

♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

Вось смаржкі ў Ракаве Валожынскага раёна.

Падобная сітуацыя і на Лагойшчыне.

А ў чаце «Грыбы Беларусі» падзяліліся гарой смаржкоў і страчкоў, якія назбіралі ў Смалявіцкім раёне.

Ядомыя смаржкі і смарчковая шапачка не толькі апанавалі лясы. Яны, назойлівыя як камары, лезуць на паверхню ў скверах, агародах, фруктовых садах, кідаюцца пад колы. Вось што настрыглі за паўгадзіны пад Віцебскам.

А гэта ўлоў у Пухавіцкім раёне.

Наступнае фота зроблена пад Жодзінам.

Падобныя паведамленні паступаюць з усіх абласцей.

Што з вясновых грыбоў можна есці, а што не варта?

Усе беларускія смаржкі, смарчковая шапачка, а таксама саркасціфа пунсовая ядомыя (пасля тэрмічнай апрацоўкі).

Са страчкамі складаней. Яны ў нас бываюць двух відаў. Страчок звычайны лічыцца атрутным.

Атрутны страчок.

Страчок гіганцкі, наадварот, ядомы пасля варкі. Ён святлейшы, больш шчыльны і важкі, чым страчок звычайны, менш «кучаравы».

Ядомы страчок.

Але незвычайней за ўсё тое, што з'явіліся паведамленні аб летніх грыбах, якія звычайна з'яўляюцца не раней за чэрвень. Грыбнікі знаходзяць падбярозавікі з маслятамі. Ёсць нават маленькі баравічок! 

А пад Клічавам знайшлі казлякоў.

А вось баравікі з-пад Мазыра.

Чаму так адбываецца?

Раннія ўсходы і раней дзівілі грыбнікоў, але не настолькі ж… Па ўсёй бачнасці, грыбы зрэагавалі на нядаўнія тэмпературныя змены. А таксама на багацце вільгаці. Міколагі гавораць: такія анамаліі не азначаюць нічога і не кажуць пра тое, што летам грыбоў не будзе.

Каментары4

  • Я
    01.05.2024
    Казлякі, абабкі, - это вы перечисляете сотрудников редакции НН.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    01.05.2024
    Не бачу тут казлякоў!!!
    Навошта існуюць розныя грыбныя каталогі? А для таго, каб на зямным глёбусе, у розных краінах -- усе разумелі аднолькава пра які грыб ідзе гаворка. Каб нехта мухамор не назваў, рамтам, баравіком!
    На фота -- не казлякі, а -- масляты!
    Казлякі, можа і ёсць сваякамі маслятаў, але зусім іншыя грыбы. Я іх збіраю на сушку. Нармальны грыб, не горш за баравік!
  • Андрэй
    03.05.2024
    Так так, гэта маслёнак, бо казляты без спадніцы і навогуле яны лайно а не грыбы.

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць