Вайна11

Палова выкарыстаных Расіяй паўночнакарэйскіх ракет узарвалася ў паветры, не даляцеўшы да цэлі

Украінская пракуратура заявіла, што вывучыла абломкі 21 з прыкладна 50 паўночнакарэйскіх балістычных ракет, запушчаных Расіяй у перыяд з канца снежня па канец лютага, каб ацаніць узровень пагрозы ад супрацоўніцтва Масквы з Пхеньянам, піша Reuters.

Запуск паўночнакарэйскай ракеты. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Пры гэтым у офісе генеральнага пракурора Украіны Андрэя Косціна паведамілі Reuters, што частата выпадкаў, калі паўночнакарэйская зброя давала збоі, была даволі высокай.

«Прыкладна палова паўночнакарэйскіх ракет страціла запраграмаваныя траекторыі і выбухнула ў паветры; у такіх выпадках абломкі не былі атрыманыя», — гаворыцца ў пісьмовых адказах офіса Андрэя Косціна на пытанні Reuters.

Ва ўкраінскай пракуратуры заявілі, што, калі абломкі не ўдалося сабраць у месцах удараў, то ракеты Hwasong-11, якія на Захадзе таксама называюць KN-23, ідэнтыфікавалі па траекторыях іх палёту, хуткасці і месцах запуску.

На долю паўночнакарэйскіх ракет прыпадае пакуль толькі нязначная частка расійскіх удараў падчас вайны супраць Украіны, але сам факт іх выкарыстання выклікаў трывогу ад Сеула да Вашынгтона, бо гэта можа азначаць канец амаль двухдзесяцігадовага кансэнсусу паміж пастаяннымі членамі Рады Бяспекі ААН па прадухіленне пашырэння Пхеньянам ягонай ядзернай і балістычнай ракетнай праграм.

Апошняе зафіксаванае выкарыстанне KN-23 было 27 лютага, паведаміла ўкраінская пракуратура, дадаўшы, што агульная колькасць выяўленых запускаў супадае з данымі разведкі, якія сведчаць, што КНДР паставіла ў Расію каля 50 балістычных ракет.

Акрамя надання Паўночнай Карэі магчымасці выпрабоўваць на практыцы ракеты, Расія зрабіла крокі, якія ўскладняць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый маніторынг санкцый, уведзеных супраць Пхеньяна ў 2006 годзе.

Каментары1

  • Эннот
    07.05.2024
    Отвлечение ПВО .
    Ложные цели.
    Не,не слышал.

Цяпер чытаюць

Следам за капустай — цыбуля. Дэфіцыт гародніны выклікае шквал абурэння6

Следам за капустай — цыбуля. Дэфіцыт гародніны выклікае шквал абурэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Жылбуд дом мог пабудаваць». Караеў абурыўся занадта крутым КПП на вучэннях пад Гроднам3

Абвешчаны традыцыйны збор на летні адпачынак дзяцей палітвязняў

У Польшчы знойдзены мёртвым 50-гадовы беларус10

«Не бачыць на адлегласці рукі» — палітвязень пра Вацлава Арэшку 

Telegram заблакаваў найбуйнейшы чат беларусаў Беластока. Адбылася атака з расійскага нумару1

Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»1

«Знаёмая прасіла дасылаць фота з Францыі». Беларусы пра тое, як іх таемна выкарыстоўвалі для прыкрыцця здрад4

Галоўчанка расказаў, колькі наяўных носіць штодня ў кашальку на ўсялякі выпадак3

Яшчэ ў адным мінскім квартале збіраюцца знесці ўсе двухпавярховікі. Ідзе грамадскае абмеркаванне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за капустай — цыбуля. Дэфіцыт гародніны выклікае шквал абурэння6

Следам за капустай — цыбуля. Дэфіцыт гародніны выклікае шквал абурэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць