Дзяржаўныя СМІ называюць суддзю Шміта «дысідэнтам». А што насамрэч значыць гэта слова?
Беларускія СМІ працягваюць выкарыстоўваць збеглага польскага суддзю Томаша Шміта ў сваіх прапагандысцкіх мэтах. Пры гэтым яны паслядоўна называюць Шміта «польскім дысідэнтам».

Само слова «дысідэнт» паходзіць ад лацінскага dissidens, што азначае «нязгодны».
У розныя часы гэтае слова мела рознае значэнне. Напрыклад, пасля Берасцейскай уніі 1596 года «дысідэнтамі» называлі праваслаўных Рэчы Паспалітай. У той жа час у Англіі гэтае слова выкарыстоўвалі да членаў пратэстанцкіх груп. Іх яшчэ называлі «нонканфармістамі».
У пасляваенны час слова «дысідэнт» трывала ўвайшло ў лексіку краін Усходняй Еўропы і СССР. Так сталі называць галоўным чынам людзей, якія імкнуліся негвалтоўнымі сродкамі супрацьстаяць таталітарным рэжымам. Найбольш распаўсюджаным спосабам выказвання сваіх думак у дысідэнтаў былі самвыдавецкія тэксты і выданні.
Супраць дысідэнтаў улады выкарыстоўвалі разнастайныя сродкі ад так званых «прафілактычных гутарак» і карнай псіхіятрыі да турэмнага зняволення і фізічнай расправы.
Цяпер дысідэнтам прынята называць чалавека, які адстойвае погляды, што радыкальна разыходзяцца з агульнапрынятымі, што часта прыводзіць да яго ганенняў, пераследу і рэпрэсій з боку афіцыйных уладаў.
Каб адпавядаць вобразу дысідэнта, Шміт 7 мая заявіў аб тым, што баяўся выказваць свае погляды ў Польшчы, аб пагрозах фізічнай расправы і сігналах, якія гаварылі аб тым, што яму трэба «знікнуць з Польшчы».

8 мая беларускі філіял расійскага агенцтва Sputnik упершыню назваў яго «дысідэнтам». Гэтае вызначэнне падхапілі беларускія СМІ.

9 мая перабежчык у сваім тэлеграм-канале заявіў аб тым, што быццам бы польскія спецслужбы хочуць адправіць за ім наёмных забойцаў.

13 мая ў Вікіпедыі з'явіліся ідэнтычныя артыкулы на беларускай і рускай мовах, дзе Шміт таксама называецца дысідэнтам.

Адметна, што, слова «дысідэнт» у іх не суправаджаецца, як гэты звычайна робіцца, гіперспасылкай на адпаведны артыкул у Вікіпедыі. На самой справе многія эксперты схіляюцца да таго, што Шміт даўно быў заканспіраваным агентам расійскіх спецслужбаў, які выехаў з Польшчы і працягвае працаваць у інтарэсах Масквы, цяпер ужо ў прапагандысцкіх мэтах.
Суддзя, які ўцёк у Мінск, прыйшоў на інтэрв'ю з георгіеўскай стужкай — яго назвалі «польскім дысідэнтам»
«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»
У каналах, якія «вядзе суддзя Шміт», смешная польская мова
У Расіі затрымалі дысідэнта, якога Пуцін пераследаваў яшчэ ў СССР
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Імі былі людзі, якія не паддаліся карова-гістэрыі.