Культура11

Габелены беларускага рэкардсмена кнігі Гінэса прызналі помнікамі мастацтва

Адшукаць іх можна як у Мінску, так і ў Магілёве. 

Габелен «Скарына» з серыі габеленаў для Опернага тэатра, створаных Аляксандрам Кішчанкам. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесены цэлы шэраг габеленаў народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына».

Некаторыя з твораў Кішчанкі і раней былі пад аховай дзяржавы. Гэта габелены «Музыка» ў Музычным каледжы імя Глінкі, габелен-заслона ў Оперным тэатры і найбольш вядомы «Габелен Веку», які праз свае памеры — 19 на 14 метраў, — быў унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса як найвялікшы ў свеце.

Заслона-габелен у Вялікім тэатры Беларусі, створаная Аляксандрам Кішчанкам. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Стан заслоны-габелена ў Вялікім тэатры Беларусі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Выявілася, што тэатральная заслона — толькі частка з серыі габеленаў, створаных Кішчанкам у 1970-1980-я гады для Опернага тэатра. Астатнія габелены раскіданыя па іншых установах, куды, як мяркуюць аўтары канала, яны маглі трапіць у час апошняй рэканструкцыі Опернага тэатра — савецкаму мастацтву не знайшлася месца ў лоску і бляску абноўленых інтэр'ераў.

У Беларускай акадэміі мастацтваў адшукаліся яшчэ тры габелены з гэтай серыі: «Беларусь», «Музыка», «Скарына» (першыя чатыры фота), якім цяпер прысвоены статус помнікаў мастацтва рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя).

Габелены «Беларусь» і «Музыка», якія сёння захоўваюцца ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Яшчэ больш габеленаў з серыі адшукалася ў Магілёве: гэта «Космас», «Рэвалюцыя», «Песняры», а таксама два велізарныя габелены для фае (11,5х11,12 і 11,4х11,3 м). Але як яны выглядаюць — невядома.

Сёння яны захоўваюцца ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці, адкуль у час рэканструкцыі да Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіў у 2018 годзе, павыкідалі ўвесь «савецкі хлам», то-бок усё дэкаратыўна-манументальнае мастацтва: столі з трохмерных элементаў, габелены, літыя металічныя перагародкі, люстры з літога шкла і наборныя драўляныя пано на сценах. Большасць проста выламалі і вывезлі на сметнік. 

Палац культуры «Хімвалакно» ў канцы 1980-х. На сцяне габелен «Мой родны край». Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
У абноўленых інтэр'ерах Палаца культуры Магілёўскай вобласці месца савецкім габеленам не знайшлося. Фота: Гугл Карты

Невядома і што стала з вялікім габеленам «Мой родны край» Славы Сакалова і Зоі Літвінавай, заслужанай мастачкі Беларусі, які ўпрыгожваў фае палаца. Сёння ўсе інтэр'еры будынка зроблены ў стылі «дорага-багата», а габелены, напэўна, пыляцца ў кладоўках.

Каментары1

  • Максім
    22.05.2024
    Так рыхтаваліся прыняць двух дыктатараў, што павынішчалі ўсё ў палацы. 

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць