Эканоміка1313

Айцішнікі з Беларусі знялі палову офіснай Вільні — але цяпер трацяць цікавасць

Паводле даных міжнароднай кампаніі Colliers, за 2022 год ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі палову айцішных офісаў Вільні — 15 тыс. з 30 тыс. квадратаў, арандаваных усім ІТ-сектарам. Але летась актыўнасць прыкметна ўпала, піша Devby.io.

У 2023 аналітыкі не зафіксавалі значных угод з беларускімі кампаніямі. Выключэнне — EPAM, які арандаваў каля 1,6 тыс. кв. метраў офісных плошчаў у Business Stadium North East. 

Верагодна, тым самым кампаніі з беларускімі каранямі паўплывалі на агульнае падзенне попыту на літоўскія офісы. 

Усяго ў Вільні было арандавана 63 тыс. кв. метраў офісаў за год (зноў заключаныя дамовы). Гэта найгоршы паказчык ад 2016 года. Напрыклад, у 2022 годзе было арандавана 108 тыс. кв. метраў. 

ІТ-кампаніі лідзіравалі — знялі больш за 16 тыс. кв. метраў, або 26% ад усіх арандаваных плошчаў. Аднак у параўнанні з 2022 годам гэты паказчык упаў амаль удвая. 

На попыт на офісы, у прыватнасці, з боку беларускіх кампаній, уплывае пагаршэнне ўмоў працы для бізнэсу. За апошні год агульная колькасць беларускіх кампаній у Літве зменшылася больш чым на траціну.

ZPP|Belarus Business Center летась у ходзе даследавання выявіў ключавыя праблемы беларускага бізнэсу ў Літве.

  • Ускладненая праца з банкамі і фінансавымі ўстановамі: адмовы пры адкрыцці рахункаў, у крэдытах, замарозкі плацяжоў.
  • Адмовы контрагентаў, партнёраў і пастаўшчыкоў ад узаемадзеяння праз рэпутацыйныя рызыкі.
  • Немагчымасць атрымання віз, цяжкасці пры атрыманні ДНЖ і ПМЖ.
  • Складанасці пры ўзаемадзеянні з органамі ўлады.
  • Павялічаная колькасць праверак.
  • Высокая загружанасць нешматлікіх памежных пунктаў, якія функцыянуюць.

Супрацоўнікі кампаній сутыкаюцца з праблемамі з легалізацыяй у Літве. На працягу года некаторым беларусам, у тым ліку айцішнікам, анулявалі ДНЖ. Улетку мінулага года на выхад папрасілі тых, хто служыў па кантракце ў войску РБ, быў звязаны з ваенпрамам або сілавымі структурамі. Пазней улады Літвы ўбачылі пагрозу ў спецыялістах, якія раней працавалі ў атамнай галіне.

Каментары13

  • Прафесар Прэабоажэнскі
    02.06.2024
    Летвісы з самага пачатку сваёй гісторыі дзяржаўнасьці хадзілі беларусам. Спачатку прысябкчылі сымбалі і гісторыю, потым з Масквой за спіной БНР абдымалі Вільню (у 1920 і 1939), потым па звароту Масквы выгналі Раду БНР з Коўна ў 1926 годзе, потым пачалі весьці шэры бізнес з узурпатарам, які захапіў уладу ў Беларусі, здалі праваабарончы цэнтр "Вясна" і Алеся Бяляцкага ў пачатку 2000-х, зараз шчэмюць палі эмігрантаў пасьля 2020, прычапіліся да беларускіх "ліцьвіністаў"-стыхійны рух аматараў беларускай гісторыі, які ўзьнік недзе ў 80-я гады 20 ст. "Ня ўсё тое золата, што блішчыць"....
  • З-заБуга
    02.06.2024
    123, як сказала Ціханоўская, "у меня нет основаній не доверять літовскім ведомствам". Кушайце на здароўе, беларусы!
  • Хех
    02.06.2024
    З-заБуга, а что она ещё скажет, если ее содержат за счёт литовского бюджета ;))
    Прикольно читать о трудностях для бизнеса. Проверки, блокировки и т.п. Неужели в свободной Европе так делают, там же рай для бизнеса. А тут такое в статье...

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б10

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?62

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б10

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць