Грамадства

За ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух братоў і жонку аднаго з іх

У судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня за ўдзел у трох акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 КК асудзілі адразу трох чалавек: Алену Нядбальскую, Паўла і Уладзімара Джэжораў. Аднаму з братоў выставілі абвінавачванне яшчэ па адным эпізодзе — ён быў пад вартай да суда. Суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла ўсім па тры гады «хатняй хіміі», піша «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота

Двух братоў Паўла і Уладзімара Джэжораў і жонку аднаго з іх Алену Нядбальскую абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У віну ім паставілі тое, што на трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў — на чатырох) блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам.

У прысудзе адзначаецца, што яны прынялі ўдзел у акцыях «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве».

На працэсе ўсе трое прызналі віну.

З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фотаздымках з праезнай частцы на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага сілавікі зацікавіліся ягоным братам.

У выніку Вольга Емельянчанка прызначыла Алене Нядбальскай, Паўлу і Уладзімару Джэжорам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Алена Нядбальская і адзін з братоў Джэжораў былі да суда пад закладам 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці.

Адзін з братоў утрымліваўся пад вартай да суда — пасля агалошвання прысуду яго вызвалілі ў зале суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя5

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?1

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя5

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць