Меркаванні5757

Шрайбман: Няма прасторы для абмену палітвязняў, планка для пачатку размовы з Лукашэнкам вельмі высокая

Аналітык Арцём Шрайбман паразважаў, чаму Захад не вядзе торг з Лукашэнкам.

Аляксандр Лукашэнка на саміце ЕАЭС у Маскве, 8 мая 2024 года. Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

Прэцэдэнты абмену палітвязняў на санкцыі былі ў папярэднія гады, але цяпер немагчымыя, лічыць Шрайбман. Лукашэнка не зацікаўлены ў аслабленні слабых санкцый (у адносінах начальнікаў ізалятараў ці суддзяў) — а менавіта іх уводзілі за парушэнне правоў чалавека ў 2020-м.

З тых часоў санкцыі ўвялі яшчэ за пасадку самалёта з Пратасевічам на борце, міграцыйны крызіс у 2021-м, дапамогу Расіі ў вайне.

«Аслабляць іх у абмен на палітзняволеных Захад лічыць немэтазгодным, таму што тады атрымліваецца, што Лукашэнка можа рабіць усё, што ён робіць, уключаючы дапамагаць Расіі ў вайне, дапамагаць забіваць украінцаў па сутнасці, але калі ён набярэ дастаткова закладнікаў, то ён можа гэтых закладнікаў абмяняць на санкцыі і такім чынам застацца без пакарання за ўсё тое, што ён працягвае рабіць, у тым ліку і на мяжы з Еўрасаюзам»,

— тлумачыць аналітык.

Размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі ці вагнераўцаў не спрыяе таму, каб на Захадзе падымалі пытанне аб аслабленні санкцый.

«Наадварот. Трэнд у іншы бок: «давайце шукаць, як яшчэ пастрожыць, як перакрыць дзіры, якія Расія выкарыстоўвае праз Беларусь». Плюс ёсць разуменне, што калі аслабіць нейкія сур'ёзныя санкцыі ў адносінах да Беларусі, якія могуць дапамагчы Расіі абыходзіць яе санкцыі, гэта можа дапамагчы Расіі весці вайну».

Цяпер няма прасторы для гуманітарных абменаў, заўважае Шрайбман.

«Планка для пачатку размовы з Лукашэнкам настолькі высокая, што ніхто нават не думае да яе падыходзіць. На Захадзе лічыцца палітычна вельмі таксічным задумвацца ўслых пра ідэі таргавацца з Лукашэнкам санкцыямі на палітвязняў».

Аналітык падсумоўвае, што для палітвязняў гэта сумная сітуацыя, бо

«ні ў каго цяпер няма палітычнай магчымасці змагацца за іх вызваленне».

Каментары57

  • Сакавік
    08.06.2024
    Застаецца толькі енчыць і спадзявацца, што не будзе расстрэлаў!
  • ЭЮЯ
    08.06.2024
    Размову пра выпуск палітвязняў будзе весці Полк Каліноўскага ў Беларусі. Размова будзе кароткая.
  • Бобр
    08.06.2024
    Выснова: лёс палітвязняў патрэбны толькі самім палітвязням і іх сем'ям. Калі яны нічога не каштуюць для зняцця санкцый, то можа улада сама выпусьціць іх- адна надзея?

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў18

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў18

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць