Дырэктару студыі гуказапісу і гітарысту Алегу Лядзенку далі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 28 мая асудзілі Алега Лядзенку паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Таццяна Матыль прызначыла Алегу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску і выхадзе на праезную частку. 'Як паведамляецца ў судовай пастанове, Алег «выкарыстоўваў у якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру». Яго апазналі па фотаздымках з пратэснай акцыі.
Пры затрыманні ў Алега арыштавалі гітару і тэлефон, якія вярнулі пасля абвяшчэння прысуду.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары