Кіраўнік раёна ў Курскай вобласці нарыхтоўваў дровы на фронт — і яго забіла дрэвам
Кіраўнік Савецкага раёна Курскай вобласці Сяргей Бялых загінуў у выніку падзення дрэва. У гэты момант ён нарыхтоўваў дровы для салдат, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, піша Astra.

Сяргей Бялых. Фота: РІА Курск
«Падчас работ па нарыхтоўцы дроў для патрэб фронту недалёка ад пасёлка Кшэнскі адбылося трагічнае здарэнне. У выніку падзення ссечанага дрэва пацярпеў в. а. кіраўніка Савецкага раёна Сяргей Валянцінавіч Бялых», — расказаў в.а. губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў.
Неадкладна чыноўніка даставілі ў раённую бальніцу для аказання дапамогі. Аднак праз сур'ёзныя траўмы ён памёр.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары