Здароўе

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

Вось што трэба ведаць пра уплыў высокіх тэмператур на мігрэнь і іншыя галаўныя болі.

Эксперты сцвярджаюць, што гарачыня можа быць адным з асноўных фактараў, якія выклікаюць галаўны боль. Скачкі тэмпературы паветра звычайна суправаджаюцца зменай атмасфернага ціску, вільготнасці, неба ў такія дні яснае, сонца пячэ, што ў выніку правакуе мігрэні.

Згодна з апошнім даследаваннем амерыканскіх вучоных, пры павышэнні тэмпературы паветра на пяць градусаў частата прыступаў мігрэні павялічваецца на 6%.

Адной з асноўных прычын галаўных боляў з'яўляецца абязводжванне арганізму. Дэфіцыт вадкасці прыводзіць да пагаршэння забеспячэння крывёю мозгу. Як вынік, адбываецца спазм сасудаў, што выклікае прыступы фізічнага болю.

Спецыялісты, з якімі размаўлялі журналісты The Washington Post, заўважаюць, што трэба адрозніваць галаўны боль у выніку павышанага ціску і мігрэнь, пры якой галоўнай прычынай болю з'яўляецца неўралагічнае расстройства. Мігрэнь часта суправаджаюць такія сімптомы, як млоснасць, знясіленне, галавакружэнне і гіперадчувальнасць да святла або гуку.

У людзей, якія пакутуюць на мігрэнь, галаўныя болі ўзнікаюць з-за шэрагу фактараў. Сярод іх стрэс, абязводжванне, недахоп сну і, безумоўна, гарачыня.

А вось у людзей, якія звычайна не маюць галаўных боляў, гарачыня іх не выклікае. Калі ж у такога чалавека ён узнік, то гэта можа быць прыкметай больш сур'ёзнага разладу арганізма. Напрыклад, цеплавога знясілення ці цеплавога ўдару.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што не абавязкова абязводжванне можа стаць прычынай галаўнога болю. Экстрэмальная гарачыня можа прывесці да электралітнага дысбалансу. Інтэнсіўнае потавыдзяленне выклікае значную страту разам з потам мінеральных соляў, у першую чаргу натрыю і калію. У выніку арганізм менш здольны ўтрымліваць ваду.

Такім чынам, цеплавыя галаўныя болі могуць узнікаць і ў тых, хто пастаянна папаўняе свой водны баланс.

Што можна зрабіць, каб аблегчыць галаўны боль у спёку?

Галаўны боль, выкліканы спякотай, асабліва калі ў вас бываюць мігрэні, — прыкмета таго, што стан можа пагоршаць.

Перайдзіце ў халоднае месца і асвяжыцеся з дапамогай халоднага напою ў шкляной бутэльцы ці бляшанцы або пакетам з лёдам. Прыкладзіце іх да лоба, да рук. Перайдзіце ў памяшканне з кандыцыянерам альбо ў халодную камору, лёх.

Калі ёсць магчымасць, то прыміце прахалодны душ ці апусціце ногі ў таз з прахалоднай вадой. На лоб прыкладзіце прахалодны кампрэс. Калі галаўны боль моцны, прыляжце на высокую падушку. Забяспечце сабе цішыню і спакой. У пакоі лепш прыбраць яркае святло.

Піце халодную ваду, кіслае малако, мінералку, квас, морсы. Спецыялісты рэкамендуюць цягам паўгадзіны выпіваць ад адной да трох шклянак прахалоднай вады дробнымі глыткамі. Дадаванне ў ваду лімоннага соку ці солі таксама папоўніць яе электралітамі. Абязводжванне дапаможа прадухіліць і напой з каркадэ.

Людзям, схільным да мігрэняў, у спякоту варта пазбягаць вядомых харчовых трыгераў.

Пажадана, каб у рацыёне былі пераважна раслінная і малочная ежа, зеляніна, гародніна і садавіна. Таксама варта скараціць ужыванне алкаголю і салодкіх напояў, якія могуць садзейнічаць абязводжванню.

Спецыялісты рэкамендуюць адмовіцца ад трэніровак на вольным паветры, калі сквар.

Калі ёсць магчымасць, то лепш заставацца дома. У памяшканні выкарыстоўваць вентылятары, трымаць вокны на гарачы бок зачыненымі, для памяншэння дадатковага сонечнага святла і награвання памяшкання варта закрывацца шторамі.

Калі ж галаўны боль не ўдаецца пераадолець, то не варта цярпець. Лепш звярнуцца да доктара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць