Грамадства2424

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам

Дэталі перамоваў не агучваюць.

Фота: Люстэрка

18 ліпеня Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Дыпламатычны яе дарадца Дзяніс Кучынскі паведаміў «Люстэрку», што сустрэча з Віктарам Орбанам прайшла на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

Ён адбыўся 18 ліпеня ў Бленхеймскім палацы каля гарадка Вудсток ў Вялікабрытаніі.

Са слоў Кучынскага, Ціханоўская і Орбан правялі паўнавартасныя перамовы, але іх падрабязнасці дыпламатычны дарадца не раскрыў.

Венгрыя лаяльна ставіцца і да Уладзіміра Пуціна, і да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік МЗС гэтай краіны Пётр Сіярта тройчы наведваў Беларусь пасля 2020 года. У красавіку 2022 года Аляксандр Лукашэнка накіраваў тэлеграму Віктару Орбану, павіншаваўшы «з чарговай пераканаўчай перамогай» яго кааліцыі Фідэс — ХДНП на парламенцкіх выбарах.

У рамках саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці Святлана Ціханоўская сустрэлася таксама з прэзідэнтамі Францыі Эманюэлем Макронам, Малдовы Маяй Санду, прэм'ер-міністрамі Польшчы Дональдам Тускам, Латвіі Эвікай Сіліняй і іншымі еўрапейскімі палітыкамі.

Каментары24

  • Янка
    19.07.2024
    Здаецца, што Орбан вельмі не хацеў гэтай сустрэчы, але быў вымушаны пагадзіцца праз ратацыйнае намінальнае лідарства Вугоршчыны ў ЕЗ
  • Станіслававіч
    19.07.2024
    Прыгажуня, але не палітык
  • Словы Кучынскага
    19.07.2024
    Дамовіліся пра зьмену фізычных канстантаў гэтага Сусьвету

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць