Грамадства99

Хто такая Камала Харыс — кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў замест Байдэна

Пасля выхаду Джо Байдэна з прэзідэнцкай гонкі ў ЗША погляды прыкаваныя да віцэ-прэзідэнткі Камалы Харыс, якую ён назваў сваёй пераемніцай. Камала ўжо заявіла пра свой удзел у гонцы. Расказваем яе гісторыю.

Камала Харыс. Фота: Gage Skidmore/flickr.com/CC BY-SA 2.0

Камале Харыс 59 гадоў. Родам яна з горада Окланд у штаце Каліфорнія. Яе бацькі — Шамала Харыс, даследчыца раку родам з Індыі, і эканаміст Дональд Харыс родам з Ямайкі, піша The Washington Post. Камала мае адну сястру, Маю, якая цяпер стала юрысткай і таксама датычная да Дэмакратычнай партыі ЗША.

Бацькі Камалы былі грамадскімі актывістамі, таму яшчэ дзіцём яна была на мітынгах за грамадзянскія правы.

З часам яна і сама ўключылася ў актывізм. Напрыклад, у 1980-я, калі Харыс была студэнткай, яна ўдзельнічала ў дэманстрацыях супраць апартэіда, якія тады праходзілі ў ЗША.

Скончыўшы ўніверсітэт у 1989-м, Камала Харыс пайшла працаваць у пракуратуру, дзе спецыялізавалася на расследаванні спраў пра сэксуальны гвалт над дзецьмі.

Камала Харыс пазіруе для партрэта з нагоды абрання пракурорам Сан-Францыска у 2004-м. Фота: MARCIO JOSE SANCHEZ/Associated Press

У 2003-м яна выйграла ў барацьбе за пасаду пракурора акругі Сан-Францыска. Харыс стала першай жанчынай на гэтай пасадзе. Праз сем гадоў яе абралі генеральным пракурорам Каліфорніі.

На пасадзе пракурора Каліфорніі Харыс адмовілася падтрымаць законы аб адмене смяротнага пакарання. Таксама выступіла ў падтрымку закона, які рабіў прагулы правапарушэннем, за якое адказвалі бацькі. Прагулаў стала менш, але яе жорстка крытыкавалі за занадта строгія меры.

Камала Харыс на пасадзе пракурора Каліфорніі. Фота: Marcio Jose Sanchez/AP

У 2013-м яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам, адвакатам і мільянерам Дугам Эмхафам. Пара ажанілася праз год, пасля чаго Камала стала мачыхай двух дзяцей Дуга — Коўла і Элы.

У 2016-м Камала Харыс узяла новую вышыню — яе абралі ў Сенат ЗША. На фоне перамогі Трампа на выбарах прэзідэнта гэта стала значнай падзеяй для Дэмакратычнай партыі ЗША.

Камала Харыс падчас перадвыбарчай кампаніі ў Сенат ЗША. Фота: Ringo H.W. Chiu/AP Photo

У 2019-м Харыс заявіла, што хоча балатавацца ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі ЗША. У перадвыбарчых дэбатах яна абрынулася на Джо Байдэна. Спачатку яе рэйтынг пачаў расці, але пасля Камала пачала казаць рэчы, пра якія эксперты казалі, што яны «не вытрымліваюць аніякай крытыкі». Рэйтынгі пачалі падаць.

Камала Харыс з пляменніцай Амару Аджагу і мужам Дугласам Эмхофам падчас старту сваёй прэзідэнцкай кампаніі 27 студзеня 2019-га. Фота: AP Photo/Tony Avelar

У выніку 3 снежня 2019 года яна адмовілася ад удзелу ў кампаніі, а ў сакавіку 2020-га падтрымала Байдэна як кандыдата і актыўна ўключылася ў яго кампанію на вядучых ролях. Эксперты казалі, што яна «можа даць камандзе Байдэна неабходную энергію». А пасля абрання Байдэна прэзідэнтам Харыс стала віцэ-прэзідэнткай ЗША.

Камала Харыс побач з Джо Байдэнам прамаўляе на мерапрыемстве ў гонар Дня вызвалення рабоў 17 чэрвеня 2021-га. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Харыс стала першай жанчынай увогуле і першым цёмнаскурым амерыканцам, які заняў пасаду віцэ-прэзідэнта. Прыходзілася ёй нялёгка: у падзеленым 50 на 50 паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі парламенце ёй часта даводзілася аддаваць вырашальны голас. З розных прычын яна стала віцэ-прэзідэнткай з адным з найменшых рэйтынгаў ухвалення ў гісторыі ЗША.

Цяпер яна можа стаць першай жанчынай, якая стане прэзідэнтам ЗША. Менавіта яе Джо Байдэн прадставіў як сваю пераемніцу на выбарах у 2024-м.

«Я раблю ўсё, што магу, каб аб'яднаць Дэмакратычную партыю і нашу нацыю для перамогі над Дональдам Трампам. У нас засталося 107 дзён да выбараў. Разам мы будзем змагацца. І разам мы пераможам», — заявіла яна сёння, піша CBS.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Freddy
    22.07.2024
    Кто такая Камала? Происходит из семьи богатых рабовладельцев Ямайки. Ничем себя не зарекомендовала в политике кроме своего цвета кожи. В 2019 году на праймариз дем партии ее ретинг среди избирателей был 1,5% у Джо Байдена 4%. Ну собственно сегодняшний результат их тандема на лицо.
  • Улад
    22.07.2024
    На пасадзе Прэзідэнта ЗША Байдэну засталося каля 100 дзён. Можа, зараз ён будзе больш рашучым у сэнсе зброі для Украіны? І дазволіць, нарэшце! выкарастаць ракеты "made in USA" для атакі на ваенныя аэрадромы на тэрыторыі РФ.
  • Беня
    22.07.2024
    Для того, чтобы правильно понимать эту даму и её бодрый смех, беларусам нужен легалайз на траву.

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі21

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскоўскі НПЗ7

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам6

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць